Як быць з гасцінцамі?

мясоМаем гаспадарку. Закалолі кабанчыка, бо ў госці прыехала дачка з Расіі. Ці не будзе ў яе праблем у дарозе, калі возьме з сабою прыгатаванае са свежаніны?

Павел Ульянавіч, в.Агароднікі.

Па тлумачэнні звярнуліся да Галіны РЭЙ, ветурача райветстанцыі.

– Штодня збіраю заяўкі, у т. л. ад насельніцтва, на перамяшчэнне свіней і прадукцыі свінагадоўлі ў межах раёна, вобласці, рэспублікі. На наступны дзень на кожны зварот атрымліваю рэзалюцыю з паметкай “дазволена” ці “не дазволена” ад галоўнага дзяржветінспектара вобласці ці РБ адпаведна (згодна з Указаннем Дэпартамента ветхарчнагляду Мінсельгасхарча РБ ад 28.06.2013г.)

На вываз прадуктаў са свініны ў Расію дазволу ніхто не дасць.

1 thought on “Як быць з гасцінцамі?

Добавить комментарий