Яе працу ацанілі ў Маскве

78787ьХто мог бы прадказаць, што гэтая сціплая жанчына родам з вёсачкі Віры Драгічынскага раёна, дзякуючы працаздольнасці, ініцыятыве і, вядома, высокаму майстэрству, якое адшліфавалася за больш чым два дзясяткі гадоў, атрымае медаль і Дыплом “За ўклад у развіццё харчовай прамысловасці” на прэстыжнай выставе ў Маскве! На “Продэкспо” (20-й па ліку) з 11 па 15 лютага, дзе сваю прадукцыю дэманстравалі больш за 2200 кампаній з 63 краін свету, сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства “Белавежскія сыры” было адзначана трыма бронзавымі і адным сярэбраным медалём. Прычым, “серабро” якраз дасталася за мяккі сыр “Белая фета”, выраблены па дацкай тэхналогіі. Вось за выпуск гэтага новага для беларускіх вытворцаў прадукта і атрымала маскоўскія ўзнагароды Валянціна Гранік, начальнік прыёмна-апаратнага ўчастка прадпрыемства. “Малочнікі” Брэстчыны ў чарговы раз даказалі, што брэнд “Зроблена ў Беларусі” – гэта высокая якасць і непаўторны смак. Менавіта такой ацэнкі заслужыла і “Белая фета”.

…Валянціна Гранік закончыла Магілёўскі тэхналагічны інстытут. Прыехала ў Высокае па размеркаванні, працавала начальнікам лабараторыі Высокаўскага сыраробнага завода, затым – інжынерам-тэхнолагам, цяпер у СААТ “Белавежскія сыры” – начальнік участка.

– Прэстыжная ўзнагарода, якую мне ўручылі ў Маскве на Краснай Прэсні, – не толькі мая заслуга, а ўсяго калектыву прадпрыемства, – зазначыла Валянціна Мікалаеўна. – І найперш я ўдзячная начальніку вытворчасці Людміле Літоўскай. Сапраўды, “Белая фета” створана ў творчым тандэме з Людмілай Георгіеўнай, у многім дзякуючы яе вопыту, вывучэнню новых тэхналагічных працэсаў за мяжой – у Расіі, Польшчы, Францыі… Ды пры цяперашняй канкурэнцыі недастаткова стварыць новы, цікавы прадукт – важна прыцягнуць да яго ўвагу, прасунуць на рынкі збыту…

У размове па тэлефоне спытаў Валянціну не толькі пра вытворчыя справы: пацікавіўся, ці задаволена яна сваім лёсам, у чым знайшла жаночае шчасце.

– Працоўныя поспехі, безумоўна, радуюць, – сказала Валянціна, – але галоўныя і радасці, і клопаты жанчыны – усё ж у сям’і. Мой муж Мікалай – майстар на ўсе рукі, працуе таксама тут на прадпрыемстве, ён – вадзіцель. Жыллё атрымалі ад завода, пазней прыватызавалі… У нас дарослыя сын і дачка, маем унука, вось гэта маё жаночае, сямейнае шчасце…

А мне падумалася: сапраўды, без жанчыны – не сям’я. Але і на вытворчасці без жаночых рук і кемлівасці не нарадзіліся б смачныя навінкі, якія атрымалі міжнароднае прызнанне на прэстыжнай маскоўскай выставе.

Георгій ПАРАФЯНЮК.

На здымку: Валянціна Гранік у Маскве, пасля атрымання прэстыжных узнагарод.

Фота Марыны ІГНАЦЕНКІ.

7 thoughts on “Яе працу ацанілі ў Маскве

  1. Да это ещё ничего. Брестское тв на днях вообще меня прибило. там реклама репортажа про художника бресткого, фамилию не помню, который участвовал в какой-то выставке в Москве. Так они залепили: «Как такой-то (фамилию не помню) столицу покорял!» Так и хотелось позвонить им и натурально проорать У НАС СТОЛИЦА — МИНСК! Передачу естественно не смотрел. Расхотелось как-то

  2. На мАСКВУ галаву заела, у паваротнай шэсцерні зуб заламаўся. Так і ходзюць перадам, а галава назад завернута.

    Вось каб яна ў Берліне атрымала той дыплом. А так с кем поведешься…

Добавить комментарий