Два Аляксандры – бацька і сын Гуцэвічы – чацвёртае жніво разам. Два гады працавалі на старым “Бізоне”, з якога ахвотна пераселі на новенькі КЗС-12 (у “Хадасах” цяпер усе камбайны айчыннай вытворчасці).
Аляксандр-старэйшы і на камбайне за старшага. А пастаяннае яго месца працы – у камунальнай гаспадарцы, у кацельні з газавым абсталяваннем. Ды на жніво штогод бярэ ён водпуск, бо ў сельгаскааператыве яго чакае камбайн. Аляксандр-малодшы – вадзіцель, у жніўную пару становіцца найпершым памочнікам бацькі. Ужо мае сваю сям’ю, маладыя жывуць у Хадасах, дзе атрымалі “прэзідэнцкі” дом.
Сёння на рахунку экіпажа Гуцэвічаў каля 700 тон намалочанага зерня. Вынік работы і заробак ведаюць штораніцы.
Галіна НОВІК.
Фота Міколы ШУМА.