Што ў раённым кашальку?

P1034092З даклада начальніка раённага фінансавага аддзела райвыканкама Людмілы Жамойцінай

Асноўныя паказчыкі праекта раённага бюджэту на 2013 год вызначаны: па даходах – 277 млрд. 487 млн. руб., у т.л. датацыі з рэспубліканскага бюджэту – 129 млрд. 806 млн. 700 тыс. руб., уласныя даходы – 147 млрд. 680 млн. 300 тыс. руб. (у параўнанні з чакаемым выкананнем бюджэту раёна 2012 года рост складзе 125%, ці 30 млрд. руб.); і па расходах раённы бюджэт складзе 275 млрд. 330 млн. 500 тыс. руб. Прафіцыт бюджэту – 2 млрд. 156 млн. 500 тыс. руб.

Асноўная доля даходаў раённага бюджэту прыпадае на наступныя падаткі: падатак на даданую вартасць (25%), падаходны падатак (35%), падаткі на даходы і прыбытак, якія плацяць арганізацыі (6%), падаткі на ўласнасць (13%).

На 2013 год паступленні падаходнага падатку ў раённы бюджэт ацэньваюцца ў суме 46 млрд. 304 млн. 400 тыс. руб. (з ростам на 128,3% да чакаемага выканання 2012 года) і вызначаны, зыходзячы з дынамікі паступленняў і прагназуемага тэмпу росту фонду зарплаты.

Прагназуемая сума падатку на прыбытак, выплачваемы арганізацыямі, на 2013 год у параўнанні з чакаемым выкананнем 2012-га павялічыцца на 138%, ці на 2 млрд. 451 млн. руб. Паступленні ў раённы бюджэт па падатку на прыбытак складуць 8 млрд. 856 млн. 800 тыс. руб.

Падаткі на ўласнасць прагназуюцца ў суме 18 млрд. 402 млн. 800 тыс. руб. без уліку прадстаўленага права органам улады вызначаць павышаючыя каэфіцыенты да ставак зямельнага падатку і на нерухомасць.

Падаткаў на даданую вартасць запланавана 36 млрд. 971 млн. 600 тыс.руб.

Непадатковыя даходы ў праекце раённага бюджэту на бягучы год – 14 млрд. 97 млн. 400 тыс. руб., з тэмпам росту да чакаемай ацэнкі 2012-га 140,7%.

Расходы бюджэту

вызначаны ў 275 млрд. 330 млн. 500 тыс. руб. Пры фарміраванні расходнай часткі раённага бюджэту захаваны курс на сацыяльную накіраванасць. Яны запланаваны ў 247 млрд. 402 млн. 100 тыс. руб., ці 89,9% усіх расходаў.

Транспарт

На фінансаванне сацыяльна значных перавозак пасажыраў прадугледжваюцца субсідыі ў 1 млрд. 440 млн. 300 тыс. руб. Яны вызначаны, зыходзячы з росту тарыфаў на транспартныя паслугі, якія забяспечваюць пакрыццё па вобласці не менш як 80% выдаткаў.

Паліва і энергетыка

На патанненне кошту цвёрдых відаў паліва, якія рэалізуюцца насельніцтву, прадугледжаны субсідыі на 3 млрд. 926 млн. 100 тыс. руб., ці 111,1% да чакаемага выканання 2012 года.

Іншая дзейнасць у галіне нацыянальнай эканомікі

Турызм

На выкананне мерапрыемстваў па турызме ў межах Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гг. прадугледжаны асігнаванні на суму 5 млн. 700 тыс. руб.

Бытавое абслугоўванне насельніцтва

Арганізацыям бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці прадугледжваюцца субсідыі на 217 млн. 500 тыс. руб. з разліку 240 руб. на 1 тыс. руб. аб’ёму бытавых паслуг, аказаных у 2011 годзе, і 195 млн. 900 тыс. руб. – на развіццё бытавога абслугоўвання насельніцтва ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай устойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гг.

Жыллёва-камунальная гаспадарка

На яе фінансаванне з раённага бюджэту плануецца накіраваць 33 млрд. 960 млн. 600 тыс. руб. Субсідыі па жыллёвым фондзе, які абслугоўваецца, запланаваны на 24 млрд. 380 млн. 600 тыс. руб.; які не абслугоўваецца, – 6 млрд. 795 млн. руб. Доля пакрыцця выдаткаў на 2013 год: 71% – бюджэт, 16% – насельніцтва, 13% – іншыя крыніцы. На капітальны рамонт жыллёвага фонду прадугледжваецца 510 млн. руб. Фінансаванне страт па агульных аддзяленнях лазняў, у першую чаргу ў сельскай мясцовасці, запланавана ў 1 млрд. 83 млн. 300 тыс. руб.

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў

На аплату бягучага ўтрымання збудаванняў добраўпарадкавання запланаваны 4 млрд. 987 млн. 700 тыс. руб., у т.л. на вулічнае асвятленне – 642 млн. 100тыс. руб., бягучае ўтрыманне – 1млрд. 246 млн. 800 тыс. руб. і рамонт дарожна-вулічнай сеткі – 3 млрд. 98 млн. 800 тыс .руб.

Ахова здароўя

У галіне фінансавання аховы здароўя выдаткі плануюцца ў аб’ёме 61млрд. 654 млн. руб. з тэмпам росту 104,3% . У аснову іх фарміравання пакладзены мінімальны нарматыў расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара, які па вобласці вызначаны ў суме 2 млрд. 227 млн. 813 тыс. руб. і па бюджэтах раёнаў і гарадоў – 1 млрд. 404 млн. 800 тыс. руб. На аказанне медыцынскай дапамогі ў амбулаторных умовах з улікам хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі плануецца накіраваць у памеры не менш 40,0% ад агульнага аб’ёму фінансавання расходаў на ахову здароўя, прадугледжаных для адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Выдаткі на капітальны рамонт і будаўніцтва аб’ектаў аховы здароўя прадугледжваюцца ў памеры 10 млрд. руб.

Фізічная культура і спорт

Расходы вызначаны ў суме 3 млрд. 858 млн. руб. (з ростам 120,1%). У расходах улічана ўтрыманне дзеючай сеткі фізічна-спартыўных клубаў, правядзенне спартыўных і фізічна-аздараўленчых мерапрыемстваў.

Культура і мастацтва

На ўтрыманне дзеючай сеткі ўстаноў культуры і мастацтва, мерапрыемствы па культурна-асветніцкай працы ў раённым бюджэце на 2013 год ўлічана 13 млрд. 404 млн. 200 тыс. руб., або з ростам да чаканага выканання за 2012 год у 1,2 раза. Выдаткі на капітальны рамонт – 2 млрд. 500 млн. руб.

Кінематаграфія

Дзяржаўнай арганізацыі кіне­матаграфіі раёна, якая ажыццяўляе пракат і паказ фільмаў, на 2013 год прадугледжаны субсідыі на фінансаванне бягучых выдаткаў, звязаных з культурнай дзейнасцю, у суме 234 млн. 300тыс. руб.

Сродкі масавай інфармацыі

На фінансавую падтрымку запланаваны асігнаванні ў суме 235 млн. 400 тыс. руб., з іх на субсідыі для рэдакцыі раённай газеты – 180 млн. руб. і на аплату вырабленых і выдадзеных у эфір радыё праграм па ўзгодненай з мясцовымі выканаўчымі органамі тэматыцы – 55 млн. 400 тыс. руб.

Адукацыя

На ўтрыманне дзеючай сеткі ўстаноў адукацыі і правядзенне мерапрыемстваў у галіне «Адукацыя» прадугледжаны расходы ў суме 120 млрд. 502 млн. руб. У структуры расходаў галіны ўлічаны сродкі на правядзенне энергазберагальных мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі раёна ў аб’ёме 1 млрд. 20 млн. руб. На правядзенне капітальных і бягучых рамонтаў на аб’ектах адукацыі раёна мяркуецца накіраваць 7 млрд. 900 млн. руб.

Сацыяльная палітыка

Агульны аб’ём выдаткаў вызначаны ў памеры 10 млрд.  37 млн. 800 тыс.руб. з тэмпам росту 119,1%. З мэтай сацыяльнай абароны малазабяспечаных грамадзян прадугледжаны выдаткі на аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў суме 723 млн. 900 тыс.руб., 1 млрд. 256 млн. 200 тыс. руб. плануецца накіраваць на бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, што ў 1,3 раза больш чаканага выканання за бягучы год.

Фарміраванне разліковых паказчыкаў бюджэтаў гарсельвыканкамаў

Яны сфарміраваны шляхам адзіных падыходаў і параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Для перадачы ў бюджэты гарсельвыканкамаў у раённым бюджэце прадугледжваюцца міжбюджэтныя трансферты ў выглядзе датацый у 867 млн. 400 тыс.руб. Прагнозныя паказчыкі бюджэтаў вызначаны па даходах у суме 6 млрд. 362 млн. 400 тыс. руб. і расходах – 7 млрд. 229 млн. 800 тыс.руб. Удзельная вага бюджэтаў гарсельвыканкамаў у агульным бюджэце раёна складае 2,3%. Планаванне паказчыкаў ажыццёўлена з улікам існуючай структуры галін гаспадаркі, прагназуемых аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі і вылічаных на гэтай базе сум паступленняў падаткаў і іншых плацяжоў. Залiчваюцца ў бюд­жэты гарсельвыканкамаў прыбытковыя крыніцы, спрагназаваныя ў сумах: падаходны падатак – 5 млрд. 258 млн. 100 тыс.руб., падаткі на ўласнасць – 688 млн. 400 тыс. руб., на тавары (работы, паслугі) – 16 млн. 900 тыс. руб., непадатковыя прыбыткі – 354 млн. 300 тыс. руб., іншыя падаткі і зборы – 44 млн. 700 тыс. руб.

5 thoughts on “Што ў раённым кашальку?

  1. Задуматься? Тут конкретно написано «на 2011-2015 гг. прадугледжаны асігнаванні на суму 5 млн. 700 тыс. руб». Если Вы в курсе, огласите сумму на пятилетку.

    1. там написано, что предусмотрены средства в рамках этой программы. если интересно — посмотрите бюджет на 12-й год и удивитесь: а почему это и в прошлом году на туризьм деньги выделялись!? точную сумму не знаю, но предполагаю, что самое простое 5млн700 надо умножить как мимнимум на 5. хотя конечно каждый год суммы разные.

  2. «Турызм
    На выкананне мерапрыемстваў па турызме ў межах Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гг. прадугледжаны асігнаванні на суму 5 млн. 700 тыс. руб.»
    Может опечатка? Всего 5,7 млн на 5 лет? Даже 5 млрд на такой срок для развития туризма маловато.

Добавить комментарий