Чэмпіёнаў рыхтуюць Макаед і Круглей

DSCN038622-23 лютага на базе Камянюцкай СШ прайшло XV раённае першынство па турысцка-прыкладным шматбор’і ў закрытых памяшканнях.

Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх групах: “А” – у ёй выступілі мацнейшыя каманды; “Б” – змагаліся тыя, хто толькі рыхтуецца трапіць у “эліту”. Праграма першынства складалася са спаборніцтваў у асабіста-каманднай тэхніцы пешаходнага турызму і спаборніцтваў турыстычных звязак.

У групе “А” у асабістым заліку сярод юнакоў па тэхніцы пешаходнага турызму лепшымі сталі Аляксандр Грыцук і Артур Гаўрылавец з СШ №2 г.Каменец і Яўгеній Карманаў з Навіцкавіцкай СШ. У групе “Б” – вызначыліся Мікалай Рэкуц і Аляксандр Кунцэвіч з Рэчыцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы і Дзмітрый Шукайла з Відамлянскай СШ. Сярод дзяўчат асабісты залік узначалілі Яна Дзямчук з СШ №2 г.Каменец, Наталля Яўташук з Камянюцкай СШ і Ксенія Малажавая з СШ №1 г.Каменец – група “А”; Вольга Церашчук з Каленкавіцкай БШ, Вераніка Мароз з Войскай СШ і Вераніка Бяльзюк з Відамлянскай СШ – група “Б”. Камандны залік па тэхніцы пешаходнага турызму ў групе “А” выйгралі выхаванцы Міхаіла Макаеда (СШ №2 г.Каменец), на другім месцы – каманда Камянюцкай СШ (кіраўнік Сяргей Сідарук), на трэцім – СШ №1 г.Каменец (Вольга Цандо). У групе “Б” лепшы вынік паказала каманда Рэчыцкай СШ (кіраўнік Павел Круглей), на другім месцы – Свішчоўская (Васілій Ішчук) і Відамлянская СШ (Павел Шаўчук).

У спаборніцтвах мужчынскіх турыстычных звязак у групе “А” пераможцамі сталі Аляксандр Грыцук і Артур Гаўрылавец з СШ №2 г.Каменец; Дзмітрый Ражкоў і Уладзімір Давідовіч з Пелішчанскай СШ – другія; Дзмітрый Пракапчук і Аляксей Аўсянік з Камянюцкай СШ – трэція. У групе “Б” лепшы вынік паказаў дуэт (не здзіўляйцеся, правілы дазвалялі замяняць юнакоў дзяўчатамі) Юліі Гойка і Яны Сідарук з Хадасоўскай БШ; Яўгеній Шумік і Дзмітрый Шукайла з Відамлянскай СШ на другім месцы; Антон Анцыбор і Ігар Шульга з Баршчэўскай СШ на трэцім. Сярод змешаных пар у групе “А” спаборніцтвы выйгралі Уладзіслаў Грэбень і Яна Дзямчук (СШ №2 г.Каменец), другія – Наталля і Аляксей Яўташукі (Камянюцкая СШ); трэція – Ганна Царук і Аляксандр Вялесік (Пелішчанская СШ). У групе “Б” перамогу святкавалі Аляксандр Кунцэвіч і Вікторыя Гуцу з Рэчыцкай СШ, Арцём Гарустовіч і Вераніка Бяльзюк з Відамлянскай СШ другія; Дзмітрый Малахаў і Марына Аляксандрава з Хадасоўскай БШ трэція. У камандным заліку ў спаборніцтвах турыстычных звязак тройку прызё­раў склалі дружыны СШ №2 г.Каменец, Камянюцкай і Пелішчанскай СШ (кіраўнік Уладзімір Краўцоў) – група “А”, Хадасоўскай БШ (Уладзімір Серы), Відамлянскай і Рэчыцкай СШ.

У агульным заліку не было роўных камандам СШ №2 г.Каменец і Рэчыцкай СШ; турысты Камянюцкай і Відамлянскай СШ на другім месцы; Пелішчанскай СШ і Хадасоўскай БШ на трэцім. Каманды-пераможцы адзначаны граматамі і грашовымі прэміямі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, каманды-прызёры – граматамі аддзела адукацыі.

На жаль, у першынстве не прынялі ўдзел каманды Навасёлкаўскай БШ, Раснянскай, Пагранічнай і Воўчынскай СШ. Спадзяёмся, у наступным годзе яны не абмінуць спаборніцтвы і, магчыма, стануць аднымі з пераможцаў.

Наталля СІДАРУК,

метадыст раённага цэнтра турызму і краязнаўства.

Добавить комментарий