«Честный» вор?

Нехта ў перыяд з 23 па 24 мая выставіў аконную раму складскога памяшкання фермерскай гаспадаркі “Залатое правіла”, што непадалёк ад вёскі Дзямянчыцы і вынес адтуль набор інструментаў і яшчэ дзе-якія прылады. А 8 чэрвеня, як ні дзіўна, падкінуў украдзенае гаспадару, быццам бы вярнуў “пазычанае”. Аднак, пласкагубцы і пілу- нажоўку так і не вярнуў. Пэўна, было б лепей ісці па шляху “ачысткі сумлення” да канца, бо крымінальная справа ўзбуджана, і ў выпадку выхаду на след зламысніка таму будзе пэўная палёгка, калі нанесены ўрон кампенсаваны цалкам.

Добавить комментарий