Чего ждём?

На ўліку ў ДАІ знаходзіцца 22447 адзінак транспарту, “прыпісанага” да нашага раёна. У тым ліку асабістага – 12625, ведамаснага 2132, асабістых матацыклаў – 6161, ведамасных – 272, асабістых прычэпаў 863, ведамасных – 389. З гэтай колькасці тэхагляд у 2011 годзе, згодна з адпаведнай базай даных, прайшлі толькі 3559 адзінак, за непраходжанне яго пакарана 1217 вадзіцеляў, а 43 службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за выпуск на лінію транспартных сродкаў, якія не прайшлі тэхагляд.
На дыягнастычнай станцыі №169 у Высокім за мінулы год праверана 5670 адзінак транспарту, з іх дапушчана да ўдзелу ў дарожным руху 4233. Нагадаю: з 1 красавіка г.г. да 100 тысяч рублёў павялічваецца базавая велічыня, адпаведна ў тры разы вырастуць і штрафы за непраходжанне тэхагляду. Дарэчы, гэтак жа “падрасце” і збор за працэдуру выдачы дазволу на допуск да ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху. Увогуле, і так усе зборы растуць, як грыбы пасля дажджу. Дык чаго чакаем, шаноўныя вадзіцелі і кіраўнікі транспартных арганізацый?

Міхаіл МІНАЎ,
інжынер унітарнага
прадпрыемства “Белтэхагляд”,
г.Высокае

Добавить комментарий