«Ці менш вільгаці?»

Арцём Танасеўскі працуе ў будаўнічай брыгадзе “Агра-Зарэчча”. Уменні сталяра-станочніка набыў у Кобрынскім дзяржпрафтэхкаледжы будаўнікоў (цяпер вучыцца завочна – атрымае прафесію тэхніка-будаўніка). Аднак ужо чацвёртае лета Арцём шчыруе разам з бацькам на зернесушыльным комплексе, што недалёка ад Войскай.

На пачатку тыдня КЗС-40 працаваў з поўнай нагрузкай, бо надта набрыняла вільгаццю зерне ў час дажджоў. Сэканоміць паліва ўдалося ў пачатку жніва, у спёку, калі збажыну дастаткова было толькі правеяць. Асаблівай адказнасці аператара патрабуе падрыхтоўка насення, калі тэмпературны рэжым вызначае яго будучую ўсходжасць.

Фота Міколы ШУМА.

Добавить комментарий