Хозяева — в огород, вор — в дом

29 мая сямейная пара прыехала з Брэста ў Кавалікі, дзе вясковы дом выкарыстоўвалі як дачу. Дзверы не замкнулі і пайшлі на агарод праз дарогу. І былі там каля 2,5 гадзіны, калі ж вярнуліся, не знайшлі ў сумачцы 400 тысяч рублёў. Следства просіць грамадзян, якія маюць звесткі пра гэты крадзеж, паведаміць іх у райаддзел Следчага камітэта па тэл. 2-11-02, 2-18-02 ці ў райаддзел міліцыі ( тэл. 2-22-87 або ў дзяжурную службу (102, 2-12-02). Ананімнасць гарантуецца. Усім жыхарам яшчэ раз параім: не пакідайце незамкнёнымі дзверы вашых дамоў, кватэр нават на кароткі час.

Падрыхтавалі
Вячаслаў САЦЭВІЧ,
начальнік райаддзела Следчага камітэта,
і Ігар ФРАНКОВІЧ, следчы

Добавить комментарий