Форум маладых журналістаў

Напрыканцы мінулага тыдня ў Гомелі адбыўся беларуска-расійскі форум маладых журналістаў “Агульны погляд у будучыню”. Такі форум праводзіўся ўпершыню, але плануецца зрабіць яго штогадовым. Дасведчаныя прадстаўнікі беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх СМІ абмяркоўвалі перспектывы прэсы, праводзілі майстар-класы. Журналісты наведалі Гомельскі палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў. У форуме прымала ўдзел карэспандэнт “НК” Анастасія Янкіна.

Добавить комментарий