У чаканні…

Пачатак ацяпляльнага перыяду ў раёне пачнецца пасля распараджэння аблвыканкама. Падключэнне да цепласетак пройдзе па той жа сістэме: ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя – пры сярэднясутачнай тэмпературы паветра +10 і ніжэй на працягу 5 дзён, у жыллёвым фондзе – пры +8 і ніжэй. Усе арганізацыі і жылыя дамы раёна, цеплакрыніцы, якія знаходзяцца на балансе КУВШП ЖКГ “Камянецкая ЖКГ” прайшлі працэдуру агляду. Спецыяльнай камісіяй аформлены акты праверак і пашпарты гатоўнасці.

Добавить комментарий