У следчых – наваселле

DSC_5737Прыемная падзея адбылася 7 лютага для работнікаў раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: урачыстае адкрыццё іх офіса ў райцэнтры на трэцім паверсе будынка па Брэсцкай, 38/2. Уступным словам прысутных вітаў старшыня райвыканкама Андрэй Пісарык. Цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў з нагоды ўрачыстасці выказаў начальнік упраўлення Следчага камітэта РБ па Брэсцкай вобласці Аляксандр Рахманаў.

Адзначу два істотныя моманты, якія вы бачыце на здымках: начальнік райаддзела Следчага камітэта Вячаслаў Сацэвіч – з сімвалічным ключом, які яму ўручыў кіраўнік СПМК-19 Сяргей Крук, і традыцыйнае перарэзванне пунсовай стужкі. Менавіта СПМК-19 была генпадрадчыкам аб’екта. Яшчэ да пачатку мерапрыемства новыя рабочыя месцы следчых райаддзела асвяціў благачынны цэркваў раёна, настаяцель Свята-Сімяонаўскай царквы ў Каменцы Сергій БуDSC_5646ркоўскі, ён падарыў райаддзелу ікону.

Пасля ўрачыстасці гасцей, якія прыйшлі павіншаваць з наваселлем, запрасілі агледзець прасторныя кабінеты, абсталяваныя ўсім неабходным. Уражанні прыемныя: тут утульна, зручна. Прайшло больш за год, як створана новая структура: Следчы камітэт. І плён яго працы ўжо адзначалі на самым высокім узроўні. Супрацоўнікі Камянецкага райаддзела, безумоўна, на клопат улады адкажуць стараннай працай, строгім выкананнем заканадаўства пры расследаванні спраў, будуць разам з іншымі праваахоўнымі органамі надзейнай апорай законных інтарэсаў дзяржавы і грамадзян.

Георгій ПАРАФЯНЮК.

Фота Івана КАРАГОДЫ

і Міколы ШУМА.

1 thought on “У следчых – наваселле

Добавить комментарий