“У новы мотавеласезон – без аварый!” –

ДТП  около Курницыдэвіз Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, які прайшоў 25 красавіка.

З надыходам вясенне-летняга сезона на дарогах павялічваецца колькасць веласіпедыстаў, мапедыстаў, матацыклістаў. Рух двухколавых транспартных сродкаў уяўляе пагрозу бяспецы на дарогах, бо па сваіх тэхнічных характарыстыках гэты від няўстойлівы, а матацыклы, з-за магчымасці хутка развіваць скорасць, небяспечныя як для вадзіцеля, так і іншых удзельнікаў руху. Вось прыклад. 12 красавіка каля 17.30 на аўтадарозе Брэст-Каменец- НП “Белавежская пушча” пры выездзе з Малой Курніцы вадзіцель вялікагрузнага аўтамабіля пры здзяйсненні манеўра левага павароту ў накірунку Чарнаўчыц не саступіў дарогу байкеру, які рухаўся ў сустрэчным накірунку з Каменца, і сутыкнуўся з ім. У выніку ДТЗ матацыкл разарвала на часткі, яго кіроўца загінуў на месцы здарэння (гл. здымак). Узбуджана крымінальная справа. Прычыны ДТЗ устанаўліваюцца.

З 31 сакавіка да 10 красавіка ў раёне праводзіўся комплекс дадатковых мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў двухколавых і гужавых сродкаў руху. Супрацоўнікі міліцыі асаблівую ўвагу ўдзялялі фізічнаму стану гэтых кіроўцаў, наяўнасці права на кіраванне, прафілактычным мерапрыемствам. З мэтай папярэджання ДТЗ па віне нецвярозых вадзіцеляў 31 сакавіка ў Белавежскім СДК адбылося выязное пасяджэнне суда Камянецкага раёна. Разглядалася крымінальная справа за паўторнае на працягу года кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення транспартным сродкам у адносінах да жыхара гэтага аграгарадка Дзмітрыя Саўляка. Яму было прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў, тэрмінам на 5 гадоў і штрафам у 100 базавых велічынь. Акрамя таго, прымяніць да гора-кіроўцы спецыяльную канфіскацыю і канфіскаваць у даход дзяржавы аўтамабіль Рэно Меган Сцэнік.

У прысутнасці жыхароў Белавежскага пракурор раёна выдаў афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці кіравання ў стане алкагольнага ап’янення транспартнымі сродкамі 7 жыхарам раёна, затрыманым за язду пад хмяльком.

Таксама падчас дадатковых мерапрыемстваў было выяўлена 238 парушэнняў Правілаў, з іх 4 факты – кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення.

А цяпер – напамін для веласіпедыстаў. Ехаць можна толькі па веласіпеднай сцежцы, пры яе адсутнасці – па абочыне, тратуары або пешаходнай сцежцы, не ствараючы перашкод для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці ўказаных элементаў дарогі або немагчымасці ехаць па іх дапускаецца рух веласіпедыстаў па краі праезнай часткі ў адзін рад, не далей за 1 метр ад яе правага краю. Пры яздзе па дарозе ў цёмны час сутак або пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе або мапедзе па­вінны быць уключаны: наперадзе – фара (ліхтар) белага колеру, ззаду – чырвонага. Пры перасячэнні праезнай часткі па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен весці свой транспарт побач з сабою.

Не за гарамі летнія канікулы. Напомню бацькам, што, купляючы веласіпеды сваім дзецям, не павінны забываць аб тым, што без суправаджэння дарослых на дарогах агульнага карыстання кіраваць веласіпедам можна толькі пасля дасягнення 14 гадоў. Пры парушэнні Правілаў – адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ад 150 тыс. да 450 тыс. рублёў, пры парушэнні ў стане алкагольнага ап’янення штраф складзе ад 450 тыс. да 750 тыс. рублёў.

Інфармацыя для мапедыстаў і матацыклістаў. Ехаць на мапедзе трэба па абочыне або праезнай частцы не далей за 1 метр ад яе правага краю. Кіраваць матацыклам, мапедам можна з 16 гадоў пры наяўнасці вадзіцельскага пасведчання катэгорыі “А” і “АМ” адпаведна. Сельскім жыхарам, а таксама – Каменца і Высокага можна самастойна вывучыць Правілы дарожнага руху, на закрытых пляцоўках або аўтадромах самастойна павысіць сваё майстэрства ў кіраванні матацыклам і здаць экзамены у МРЭА ДАІ Брэста. Пры станоўчай здачы атрымаць пасведчанне катэгорыі “А”. Каб атрымаць катэгорыю “АМ”, трэба здаць тэарэтычны экзамен па Правілах. Калі ёсць вадзіцельскае пасведчанне або пасведчанне трактарыста-машыніста, у МРЭА выдадуць дакументы без экзаменаў.

Дарэчы, кіраванне без вадзіцельскага пасведчання, а таксама перадача руля асобе, якая не мае на гэта права, цягнуць штраф ад 750 тыс. да 3 млн. рублёў. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, – штраф ад 3 млн. да 7,5 млн. рублёў.

У светлы час сутак для абазначэння транспартнага сродку, што едзе, на матацыкле і мапедзе павінны быць уключаны бліжняе святло фар або дзённыя хадавыя агні.

Кіраванне матацыклам, мапедам (скутарам) у стане алкагольнага ап’янення прыраўноўваецца да кіравання аўтамабілем і караецца штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права ваджэння на 3 гады. Пры паўторным кіраванні ў такім жа стане – крымінальная адказнасць.

Паводле Правілаў, забаронена кіраваць мапедам (скутарам) без моташлема. Штраф за гэта да 150 тыс. рублёў. Пры паўторным кіраванні на працягу года матацыклам, мапедам без моташлема – адміністрацыйная адказнасць: штраф ад 300 тыс. да 750 тыс. рублёў.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Захоўвайце Правілы, тым самым зберажаце сямейны бюджэт, а таксама свае здароўе і жыццё.

Добавить комментарий