У нас новы архітэктар (дополнено)

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта ад 10 красавіка на пасаду начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, галоўнага архітэктара раёна назначаны Юзвук Павел Уладзіміравіч, 1985 г. н. Ён закончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “архітэктура”. Да гэтага назначэння Павел Юзвук два гады працаваў у Брэсце архітэктарам у філіяле «Брэстрестаўрацыяпраект» ААТ «Брэстрэстаўрацыя».

Да інстытута скончыў у абласным цэнтры мастацкую школу. Жыве ў Брэсце. Халасты. «Карані» Паўла Уладзіміравіча – у вёсцы Бабічы нашага раёна: тут раней жылі маці і бацька, дагэтуль у вёсцы жывуць яго абедзве бабулі і дзядуля Паўла Юзвука.

5 thoughts on “У нас новы архітэктар (дополнено)

    1. ХАЛАСТЫ1, -ая, -ое. 1. Нежанаты. Халасты мужчына. 2. Уласцівы нежанатаму чалавеку. Халастое жыццё. 3. Які складаецца з халасцякоў. Халастая кампанія.
      ХАЛАСТЫ2, -ая, -ое. 1. Не звязаны з выкананнем карыснай работы, не рабочы. Матор працаваў на халастых абаротах. Змагацца з халастым прабегам машын. 2. Не здольны паразіць цэль; не баявы. Х. выстрал. Х. патрон.

      (“Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы”, Мінск, 1999 год. Пад рэдакцыяй члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі М.Р. Судніка і вядучага навуковага супрацоўніка М.Н. Крыўко. Выданне 2-ое, дапрацаванае і дапоўненае)

Добавить комментарий