Яў­геній Пратасевіч і Вольга Баброва

У Дзмітровічах ёсць свая «Версія»

Наўрад ці знойдзецца ў наваколлі Дзмітровічаў чалавек, якому не знаёма народная эстрадная студыя “Версія”, што створана і паспяхова працуе ўжо 25 (!) гадоў пры мясцовым Доме культуры.

У свой час яе стварыў Аляксандр Кунц – чалавек таленавіты і працавіты, а сёння калектывам кіруе Вольга Баброва, якая працуе ў Дзмітровіцкім СДК з 2012-га (спачатку была яго загадчыкам).

Цяпер студыя складаецца з 5 вакалістаў з розных населеных пунктаў Камянеччыны і нават з Брэста. Гэта – Аляксандр Шэлег, Любоў Маўсяй­чук, Аляксандр Нігерыш, Яў­геній Пратасевіч і Алёна Кулі­кова. Усе яны валодаюць пры­гожымі галасамі, выконваюць шырока вядомыя, усімі любі­мыя песні, умеюць працаваць са слухачом, спяваюць сольна і ў дуэце – ім падуладна ўсё! У чым я і ўпэўнілася падчас Дня вёскі ў Бялёве. Такі ж цёплы прыём чакаў артыстаў і на полі “Савушкінай пушчы”, дзе зусім нядаўна адбыліся “Зажынкі”, і падчас анлайн-канцэрта, што прайшоў на Стары Новы год (пандэмія і сучасныя тэхналогіі вымагаюць шукаць новыя спосабы зно­сін са слухачамі).

У бліжэйшых планах эст­раднай студыі – выступленне на Дні вёскі ў Дзмітровічах, што адбудзецца на Яблычны Спас. Будзе цікава, не сумнявайцеся! Хіба могуць быць ін­шыя “версіі”?
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Віталія ДУЛЕВІЧА.