10 красавіка ля вёскі Мінкавічы мужчына пасля ўкусу бабра памёр ад страты крыві.
Трое жыхароў Брэста, калі ехалі на рыбалку, па дарозе ўбачылі бабра і вырашылі з ім сфатаграфавацца. Падышлі бліжэй. Нечакана бабёр накінуўся на мужчыну і двойчы ўкусіў яго за бядро. Пацярпела сцегнавая артэрыя. 60-гадовы мужчына страціў шмат крыві, ад чаго і памёр. Спецыялісты паведамляюць, што да гэтага часу на Брэстчыне бабры не нападалі на людзей. Агрэсіўнасць жывёліны можна растлумачыць толькі асаблівасцямі сезона. Таксама не выключана, што бабёр быў хворым на шаленства.