Судзіце самі!

Трэцяга ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшлі матчы чацвёртага тура чэмпіянату раёна па футболе.

У самым заходнім горадзе краіны сустрэліся каманды “Высокае” і “Аграпрадукт”. Упэўненую перамогу атрымалі “алейнікі”. У першым тайме пачатак разгрому паклаў Раман Астапаў. У другім – дубль аформіў Ігар Раманюк. А кропку ў матчы паставіў Андрэй Пархуціч. Адзначу таксама, што ў кожным з таймаў высакаўчане не рэалізавалі пенальці. У адным выпадку ўдар “узяў” варатар “Аграпрадукта” Ілья Баневіч, а ў другім – мяч прасвістаў вышэй перакладзіны.

У Доўбізне і Дзмітровічах сустрэчы скончыліся з аднолькавым лікам 1:1. “Камянецкая Пушча”, пасля гола Артура Леванюка ў першай палове матча, змагла адыграцца пасля перапынку. Адзінаццацімятровы рэалізаваў Ігар Афян. Белавежцы ж пасля гола ў першым тайме “ніваўца” Яўгенія Федарука змаглі адыграцца ў самай канцоўцы сустрэчы. На другой дабаўленай хвіліне нічыю “Белавежскаму” прынёс Віктар Тамільчык.

Перастрэлку ў Ставах учынілі каманды “Апошні рубеж” і “Стаўскі”, якія на дваіх накалацілі дзевяць мячоў. У першай адзначыліся Аркадзій Мінасян (хет-трык) і Максім Жыгала (дубль). У другой дуплетам стрэлілі Яўгеній Русінчук і Уладзімір Акамёлкаў.

У Каменцы ў цэнтральным матчы тура сустрэліся адны з лідараў чэмпіянату – “Агра-Зарэчча” і ФК “Каменец”. Гульня скончылася ўнічыю – 1:1. Але пасля матча прадстаўніком вайскоўцаў быў пададзены пратэст, у якім звярталася ўвага на тое, што ў камандзе камянчан была праведзена замена і на полі з’явіўся ігрок, не ўказаны ў заяўцы. Судзейская калегія разгледзела заўвагу, і было прынята рашэнне залічыць ФК “Каменец” тэхнічнае паражэнне. Фармальна, безумоўна, усё зроблена правільна. Але ж так і хочацца звярнуць увагу на тое, што ігрок, з-за якога і адбыўся гэты інцыдэнт, выхаванец СДЮШАР “Пушча”, свой чалавек для раёна… У той час, як у “Агра-Зарэччы” на полі знаходзіліся пяць легіянераў, прытым, што, згодна з заяўкай вайскоўцаў, у іх складзе ёсць як мінімум 16 сваіх “родных” футбалістаў… Звярну ўвагу і на тое, што камянчане таксама маглі падкласці падобную міну саперніку, але яны яшчэ да пачатку матча ўказалі «Агра-Зарэчча» на тое, што ў складзе іх каманды на полі з’явіліся шэсць легіянераў (па рэгламенту – не больш за пяць)… Чым не джэнтэльменскі ўчынак… Але ж паўтаруся: фармальна ўсё зроблена згодна з правіламі… Судзіце самі!

ВЫНІКІ 4 ТУРА: ФК “Высокае” – “Аграпрадукт” – 0:4, ФК “Каменец” – “Агра-Зарэчча” – 0:3, “Апошні рубеж” – “Стаўскі” – 5:4, ФК “Ніва” – “Белавежскі” – 1:1, “Камянецкая Пушча” – “Каленкавічы” – 1:1.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

табліца чэмпіянату раёна

па футболе-2012 пасля 4 тураў

Каманды Г В Н П Мячы Ачкі
«Агра-Зарэчча»

ФК «Ніва»

ФК «Каменец»

«Белавежскі»

«Апошні рубеж»

«Аграпрадукт»

ФК «Высокае»

«Камянецкая Пушча»

«Каленкавічы»

«Стаўскі»

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

3

3

2

2

2

1

0

0

0

0

1

0

1

1

0

0

2

1

0

0

0

1

1

1

2

3

2

3

4

9-2

15-7

11-6

12-8

12-16

12-6

9-14

9-14

4-11

7-16

12

10

9

7

7

6

3

2

1

0

Добавить комментарий