Соперник не «по зубам»

У мінулую нядзелю прайшлі чарговыя матчы чэмпіянату раёна па футболе.
У межах трэцяга тура “Стаўскі” перайграў “Каленкавічы” з лікам 3:2. Зноў пацярпеў паражэнне “Белавежскі”. Дружына Васілія Лесіка ніяк не можа знайсці сваю гульню і на гэты раз саступіла футбалістам з Навасёлак (1:2). А ў Каменцы “Агра-Зарэчча” прымаў “Аграпрадукт”. Гаспадары дагэтуль яшчэ не прайгравалі і настройваліся толькі на перамогу. Але амбіцыі прыйшлося гасіць: ужо да перапынку вайскоўцы “гарэлі” 1:3, гульня яўна ішла не па іх сцэнарыю. Затое ўсё атрымлівалася ў “Аграпрадукта”. Каманда шмат атакавала, а калі губляла мяч, адразу арганізоўвала прэсінг саперніка. Пасля перапынку гульня стала больш роўнай. Але ж зноў забілі “алейнікі”. Лік стаў зусім непрыстойны (1:4). Другая каманда, магчыма, і спынілася б. Але не сённяшняе “Агра-Зарэчча”. Футбалісты змагаліся да апошняй хвіліны, але максімум, што ім дазволіў “Аграпрадукт”, гэта падсаладзіць горыч паражэння. Канчатковы лік – 2:4. ФК “Ніва” ў гэтым туры адпачываў. Тым не менш, “эмісары” клуба не абмінулі сустрэчу паміж “Агра-Зарэччам” і “Аграпрадуктам” і з задавальненнем пакідалі стадыён у Каменцы.
Заўтра пройдуць матчы чацвёртага тура.

* * *
У мінулыя выхадныя матчамі дзявятага тура закончыўся першы круг чэмпіянату Брэсцкай вобласці. ФК “Ніва” прымаў гасцей з Матыкалаў – ФК “Заходні”. Ужо на 5-й хвіліне «ніваўцы» выйшлі наперад, голам адзначыўся Сяргей Селіванаў. У другім тайме Аляксей Кубік падвоіў лік. Перамога – 2:0. Пасля першага круга ФК “Ніва”, які гуляе ў заходняй зоне чэмпіянату, з 11-ю ачкамі асталяваўся на чацвёртай пазіцыі. Першыя тры радкі займаюць ФК “Кобрын”, “Блэк-Рэд-Уайт” (Брэст) і ФК “Пружаны”.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ

2 thoughts on “Соперник не «по зубам»

Добавить комментарий