Скрозь сумёты і дажджы…

postУ наш час ёсць яшчэ такія людзі, якія з усмешкай і шчырымі вачамі гавораць аб сваёй працы, дзе першым фактарам служыць выраз “любі тое, што ты робіш” . Мне пашчасціла сустрэць такога чалавека. Гэта – Наталля Сукач, паштальён другога класа аддзялення сувязі Абяроўшчына. Жанчына сёлета заняла 2-е месца на XVII рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства сярод аператараў і паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў­ і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
Жыццёвы шлях паштальёнкі пачаўся ва Украіне. Там пасля заканчэння ся­рэдне-спецыяль­най установы атрымала прафесію бухгалтара. Але мары стаць пра­фесіяналам у гэтай сферы дзей­на­сці не лёс быў збыцца: пасля развалу Савецкага Саюза працу было немаг­чыма знайсці, а дзе і было месца – патрабавалі спе­цыялістаў са стажам не менш за тры гады. А дзе яго ўзяць, калі дзяў­чына – малады спецыяліст? Так і атрымалася, што па сваёй спе­цы­яльнасці Наталля Андрэеўна не пра­­цавала ніводнага дня… У той час многія жыхары суседняй краі­ны ехалі ў нашу на так зва­ныя “заробкі”. Наталлі не ха­це­лася “адрывацца ад калектыву” і яна паехала на Беларусь за леп­шай доляй. Уладкавалася санітар­кай кардыялагіч­нага аддзялення па­ліклінікі №6

г.Брэст. Працава­ла там каля 1,5 года… Хоць і стала дзяўчына “гараджанкай”, але су­вязі са “сваімі” не губляла – ез­дзілі адзін да аднаго ў госці. Ад­нойчы да яе прыехала жонка знаё­мага з той самай украінскай вё­сачкі, адкуль нядаўна пры­была ў Беларусь, і

IMG_8889_новый размер

прапанавала пераяз­джаць у калгас “Савецкая Бела­русь”. Наталлю гэта прапанова заціка­віла, бо прозвішча Бядулі чула неадна­ра­зова, прычым і на тэлебачанні, і по­бач з Прэ­зідэнтам. Але для пачатку, каб не кідац­ца ў крайнасці, узяла вод­пуск у палік­лініцы і паехала ў “разве­дку”. З першага моманту прыбыцця на Камя­неччыну жан­чына палюбіла яе і вы­несла вердыкт: “Застаюся!” Адпра­цавала каля 8-і гадоў аператарам ма­шыннага даення на фер­ме ў Туміне, по­тым – у Лумне.
А далей з тэлефоннага званка ў 7.30 раніцы начальніку аддзялення сувязі «Абяроўшчына» пачаўся новы этап жыцця. Наталля Андрэеўна ў 2008 годзе стала паштальёнам. Засмучаў толькі той факт, што гэта усяго толькі часовае месца, бо пастаянны работнік пайшоў у дэкрэт­ны водпуск. Але ўсё склалася добра: ужо два гады прайшло з таго часу, як жанчына змяніла статус часовага работ­ніка на пастаяннага.
– І як вам прыйшлася даспадобы новая праца?
– Ніколькі вам не схлушу, калі скажу, што гэта маё, зразумела з першага ж дня. Паштальён у вёсцы – першы ча­лавек… Тым больш, што большасць люд­зей з Туміна і Лумны я ведала, таму і агульную мову з імі знайшла адразу. І, самае галоўнае, з самага першага дня працы я зразумела – трапіла ў цудоўны калектыў, і не змяніла сваё першае ўяўлен­не аб іх да гэтага часу, а прайшло ўжо пяць гадоў…
Асобным пунктам выдзеліла Наталля Сукач свайго начальніка – Святлану Алесіюк, якая з першага дня працы ма­ладога паштальёна стала для яе прык­ладам ва ўсім. А, як вядома, у правіль­нага начальніка – усё заўсёды правіль­на: і ў калектыве, і на працы.
– Наталля Андрэеўна, а як праход­зіў конкурс, у якім Вы сталі другой у рэспубліцы?
– Адзін з практычных этапаў уключаў у сябе выдачу пенсіі на ўчастку з даве­ранасцю і без яе, асабіста ў рукі ча­лавеку, а таксама – заказныя пісьмы. Адным словам, трэба было зрабіць тое, што мы робім у сваім аддзяленні. Вядо­ма, што калі дома робіш усё правільна, то і на конкурсе зробіш усё як трэба. А дома ў мяне быў выдатны настаўнік – Святлана Уладзіміраўна, якая не магла навучыць няправільна, таму ўсё атры­малася…
А пачалося ўсё са словаў начальніка: “Ну што, дзяўчаты, едзем на раён?” І паехалі – Наталля Сукач і паштальён гэтага ж аддзялення Таццяна Юзэпчук, якія занялі адпаведна першае і другое месцы. Так Наталля Андрэеўна стала прадстаўніком нашага раёна на абла­сных спаборніцтвах, дзе заняла трэцяе месца. А далей – рэспубліка, дзе жан­чына была адзіным прадстаўніком сель­скага аддзялення сувязі…
– А куды плануеце патраціць тыя грошы, на якія атрымалі сертыфі­кат?
– Даўно абяцала дзецям набыць кам­п’ютар. Думалі купіць яшчэ летам, але вы­рашылі, што лепш пачнем з актыў­нага адпа­чынку, таму з’явіліся новыя веласіпеды…
На маё пытанне, ці хоча жанчына зас­тацца ў гэтай сферы дзейнасці нада­лей, яна адразу адказала: “Пэўна! Про­ста трэба бачыць вочы тых бабулек, якія заўсёды сустракаюць мяне сло­вамі “ой, наша Наташанька прый­шла!” А гэта для мяне многа зна­чыць…»
Добрыя водзывы аб работніцы пачу­ла і ад начальніка аддзялення Святла­ны Алесіюк, якая, дарэчы, у 2008 годзе заняла першае месца на рэспублікан­скім конкурсе прафмайстэрства сярод начальнікаў сельскіх аддзяленняў су­вязі. Начальнік паведаміла, што для На­таллі не існуе дрэннага надвор’я: ні завеі яе не пужаюць, ні моцныя ліўні, ні спёка, бо яе галоўная мэта – прыйсці да тых, хто чакае.
А што яшчэ можна дадаць, калі аб са­праўдным таленце быць Чалавекам га­вораць бясспрэчныя факты…
Далейшых поспехаў Вам, Наталля, і ў асабістым жыцці, і на любімай рабоце! З прафесійным святам!
Наталля ГРЫЦУК.
Фота аўтара.

3 thoughts on “Скрозь сумёты і дажджы…

  1. А где, собственно, сама Наталья???????????? Меня, например, совсем не интересует фото диплома и сертификата, а вот с человеком с удовольствием познакомился бы. Страна должна знать героев В ЛИЦО!!!!!!!!!!

Добавить комментарий