Семінар у пушчы

У НП “Белавежская пушча” прайшоў міжнародны семінар, у рабоце якога прынялі ўдзел начальнік упраўлення прыродных комплексаў і сельскай гаспадаркі Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта РБ Ігар Качаноўскі, вучоныя- эколагі Беларусі, Польшчы, Германіі. У ліку прыярытэтных напрамкаў сумеснай дзейнасці назвалі вывучэнне стараўзроставых лясоў, аднаўленне парушанага гідралагічнага рэжыму пушчы, рэгуляванне папуляцыі зуброў і іншыя. Будзе вывучацца магчымасць стварэння на базе пушчы міжнароднага навуковага цэнтра па вывучэнні натуральных працэсаў на запаведных і ахоўваемых тэрыторыях.

Добавить комментарий