Сельским первоклашкам мячи в подарок

У Белавежскай СШ выпускнікоў сёлета 26. Сярод ганаровых гасцей лінейкі 30 мая тут быў адзін вельмі незвычайны. Ля Агрыка, рэкламнага персанажа ААТ “Белаграпрамбанк”, увесь час тоўпіліся малодшыя (ды і не толькі) школьнікі.
Разам з ім прыехала сюды намеснік начальніка філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Брэсцкае абласное ўпраўленне Наталля Беляковіч. Яна расказала пра акцыю “Падары дзіцяці футбольны мяч!”, якую сёлета праводзіць Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футболу” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі РБ, ААТ “Белаграпрамбанк” і прадпрыемства “Санта Брэмар”. Падчас яе, 30 і 31 мая, усе без выключэння першакласнікі сельскіх школ Беларусі атрымалі ў падарунак футбольныя мячы, кожны з якіх упрыгожаны лагатыпамі ўдзельнікаў акцыі, выявамі Агрыка і Юкі. У іх ліку і самыя маленькія вучні Белавежскай СШ. Гэтая школа самая вялікая сярод сельскіх у нашым раёне, таму менавіта сюды і завіталі прадстаўнікі “Белаграпрамбанка” з Брэста. У Турнянскую, Раснянскую, Вярховіцкую, Навіцкавіцкую СШ і Каленкавіцкую БШ з’ездзілі супрацоўнікі Камянецкага РКЦ №3, а ў астатніх уручыць падарункі даручылі дырэктарам.
Мэта акцыі – далучыць дзясяткі тысяч беларускіх дзяцей да самага масавага на планеце віду спорту, які дапаможа ім быць спрытнымі і здаровымі.

Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара

Добавить комментарий