Саступі дарогу!

20 ліпеня каля 9.50 жыхар вёскі Відамля, 1963 г. н., кіруючы аўтамабілем Фольксваген-Гольф і рухаючыся па другаснай аўтадарозе (вул. Хахракова ў Каменцы), не саступіў дарогу аўтамабілю Фольксваген-Пасат, якім кіраваў жыхар вёскі Навіцкавічы, 1984 г. н. У выніку ДТП, на шчасце, ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Прычына здарэння – парушэнне правілаў праезду нераўназначных перакрыжаванняў. Згодна з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху, на перакрыжаванні нераўназначных дарог вадзіцель транспартнага сродку, што рухаецца па другаснай дарозе, павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, якія набліжаюцца да яго па галоўнай дарозе, незалежна ад накірунку іх далейшага руху.

Добавить комментарий