дзіцячая ашчадная праграма пад такой назвай ужо каторы год дзейнічае у Белаграпрамбанку. Згодна з умовамі, штогод работнікі камянецкага аддзялення АПБ віншуюць юнага ўладальніка ўклада з днём нараджэння – да спаўнення яму 16-ці (такіх імяніннікаў у банка 47). І кожны год – розныя падарункі. Сёлета, напрыклад, дораць кнігі. На гэтым тыдні “Чырвоная кніга Беларусі” і прыгожыя паветраныя шары ўручаны вучаніцы СШ №1, а ўсяго ў студзені пашчасціць атрымаць падарункі траім дзецям.