Прыгажуні, адгукніцеся!

1293294334_33fc14_crownПрыгажосць, як вядома, выратуе свет. Гэта сцвярджэнне не выклікае сумнення, і калі сыходзіць з яго, дык Беларусі ўвогуле няма аб чым хвалявацца – наўрад ці ў якой краіне свету жыве столькі прыгажунь. І Камянеччына – не выключэнне з агульнага правіла. Давайце дакажам гэта разам.

Газета “Навіны Камянеччыны” аб’яўляе конкурс прыгажунь “Міс “Навіны”-2013”. Для ўдзелу ў ім дашліце ў рэдакцыю сваю лепшую вертыкальную фатаграфію добрай якасці (па пошце – г.Каменец, вул.Пагранічная, 8) ці на электронны адрас (navinykam@brest.by). Абавязкова ўкажыце свае імя, прозвішча, населены пункт, у якім жывяце, і раскажыце крыху аб сабе.

Фатаграфіі будуць друкавацца непасрэдна ў “Навінах Камянеччыны”, а таксама на старонках нашай газеты ў “Одноклассниках” і “Вконтакте”. А прагаласаваць вы зможаце на сайце “НК” kamenec.by ці па тэл. 2-12-63. Пераможцу вызначым да 9 верасня, калі святкуецца Сусветны дзень прыгажосці. Галоўным прызам для яе стануць публікацыя фатаграфіі на першай старонцы “Навін Камянеччыны” і каштоўны падарунак ад рэдакцыі раённай газеты.

Добавить комментарий