Прывітанне, Берлін!

DSCN9898Гурткоўцы Баршчэўскай сярэдняй школы здзейснілі паездку ў Берлін, каб азнаёміцца з гісторыяй і архітэктурай гэтага горада.

З Брэста за намі прыехаў двухпавярховы аўтобус. Усю ноч ехалі, а раніцай трапілі ў аквапарк “Трапічныя астравы”: убачылі самы вялікі ў Еўропе “трапічны лес”, белыя пляжы, лагуну для купання, 25-мятровую водную горку, з якой з’язджалі з задавальненнем. Тэмпература паветра +25, мы цэлы дзень купаліся, у вадзе гулялі ў валейбол. У “лесе” бачылі экзатычныя расліны (іх каля 30 тысяч), некаторыя вышынёй да 18 метраў. А колькі тут розных дзівосных птушак: фламінгаў, папугаяў, паўлінаў, фазанаў… Таксама шмат чарапах і рыб, тарантулаў, птушкаедаў… Цудоўна адпачылі!

На наступны дзень нас чакала экскурсія па Берліне. Пабывалі на Аляксандарплац, вуліцы Унтэр-дэн-Ліндэр. Асабліва ўразіў Берлінскі сабор, яго архітэктура, прыгажосць фрэсак. Наведалі Востраў музеяў, пастаялі каля Брандэнбургскіх варот, Рэйхстага, парка Цыр-гартэна, на Патсдамскай плошчы. Нас суправаджаў пажылы экскурсавод, які ў час вайны знаходзіўся ў горадзе і добра ведае гісторыю Берліна. Мы з цікавасцю яго слухалі і дзівіліся прыгажосці Германіі, дзе па вуліцах няспешна раз’язджаюць і конныя павозкі, якія возяць турыстаў. Гэта былі гадзіны незабыўных уражанняў!

Раіса ЦАНДО,

педагог дадатковай адукацыі Камянецкага цэнтра

турызму і краязнаўства.

Добавить комментарий