Пройгрыш “Нівы” ўзнавіў інтрыгу

1346463305_06Мінулы тыдзень быў багаты на футбольныя падзеі, за гэты час у межах чэмпіянату раёна прайшлі два туры. Найбольшую стабільнасць паказалі “Доўбізна” і “Высокае”.

І калі першыя са знакам “мінус”, саступілі ў абодвух сустрэчах, то высакаўчане нарэшце змаглі выбрацца з таго балота, у якое самі ж сябе і загналі. Удвая прыемна (вядома, для захавання інтрыгі ў чэмпіянаце), што сярод двух перамог, якія яны змаглі атрымаць, значыцца і вікторыя над здавалася б несакрушальнай “Нівай”. А адправілі пад адкос гэты грозны “лакаматыў” трапныя ўдары Дзмітрыя Фёдарава, Сяргея Панасюка і Дзмітрыя Мартынюка. Вядома, магчыма, «злую шутку» з “ніваўцамі” сыграў той факт, што яны праводзілі гэты (другі па ліку) матч амаль адразу пасля сустрэчы ў межах чэмпіянату вобласці. Але гэта ні ў якім разе не павінна прыніжаць перамогу высакаўчан. Са свайго боку, мяркую, “Ніву” падвяла залішняя самаўпэўненасць.

Здарылася ў чэмпіянаце і першая нічыя. 1:1 – такі лік зафіксаваны ў межах чацвёртага тура паміж “Агра-Зарэччам” і “Белавежскім”. Прычым, можна лічыць, што войскім футбалістам яшчэ пашанцавала. Правальны першы тайм, ды і гол з разраду “заляцела”…

Па-ранейшаму калоціць “Аграпрадукт”. Пасля двух “сухіх” перамог буйнае паражэнне (0:5). І хоць тэст на “ямайскі вірус” праводзіла “Ніва”, усё ж другі разгром у чэмпіянаце (першы ад “Камянецкай пушчы”) наводзіць на думку аб непадрыхтаванасці “алейнікаў” да барацьбы за прызавое месца.

Уключыўся ў барацьбу і “Без праблем”. Хоць у апошнім туры каманду прытармазіла “Камянецкая пушча” – паражэнне 1:4, серыя з двух перамог дазваляе спадзявацца на нешта большае, чым роля аўтсайдара. Як стала вядома, арганізатары чэмпіянату змянілі рэгламент правядзення другога круга. Па-новаму – у наступны раўнд выходзяць восем (а не шэсць, як раней) каманд. Пры такім раскладзе гуляць “Без праблем” у другі крузе і гуляць. Праўда, адно “але” ўсё ж застаецца. І назва яму “Доўбізна”. Менавіта гэтая каманда бачыцца асноўным канкурэнтам на апошняе восьмае месца, якое дае права працягнуць барацьбу.

Ад накаўту ў чацвёртым туры ад “безпраблемаўцаў” (1:4) прый­шлі ў сябе і “Ставы”. Перамога над “Доўбізна” (1:0), і каманда цяпер разам з “Нівай” і “Камянецкай пушчай” з дзевяццю ачкамі ўзначальвае турнірную табліцу.

ВЫНІКІ: 4 тур – “Агра-Зарэчча” – “Белавежскі” – 1:1, “Ніва” – “Аграпрадукт” – 5:0, “Доўбізна” – “Высокае” – 2:3, “Без праблем” – “Ставы” – 4:1;  5 тур – “Ставы” – “Доўбіз-

на” – 1:0, “Камянецкая Пушча” – “Без праблем” – 4:1, “Высокае” – “Ніва” – 3:2, “Аграпрадукт” – “Агра-Зарэчча” – гульня запланавана на 10 ліпеня.

 

* * *

У межах чэмпіянату Брэсцкай вобласці прайшлі чарговыя матчы. 29 чэрвеня “Аграпрадукт” дома згуляў унічыю з брэсцкім “Лакматывам” (0:0), а 3 ліпеня ў гасцях буйна саступіў “Маларыце” (6:1). 30 чэрвеня “Усход” на выездзе таксама пацярпеў знішчальнае паражэнне ад “Брэстжылбуд” (2:7). А вось у Дзень Незалежнасці ў мясцовым дэрбі пераадолеў “Ніву” (3:1).

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

Добавить комментарий