Покатались…

Крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах трох непаўналетніх камянчан, якія ўчынілі крадзеж акумулятара з аўтамабіля “Масквіч”. Мароз не стаў перашкодай для гэтых падлеткаў, якія вырашылі пакатацца ў наваколлі райцэнтра. Свой “Форд-Эскорт” даверыў ім знаёмы камянчанін, паўналетні. Пабывалі аматары зімовай язды ў цёмны час сутак (а крадзеж учынены а першай гадзіне ночы) у Мартынюках, Чамярах… А ў Вуглянах легкавушка раптам “заглохла”. Вось тады хлопцы знялі акумулятар з чужой машыны і паставілі на “Форд-Эскорт”.Прыехалі на ім ў Каменец, вярнулі ўладальніку. А пра крадзены акумулятар быццам забылі. Папярэдняе следства напомніла…

Юрый КРЭМЕЗ

Добавить комментарий