Подарки от «Белой Руси»

За некаторы час да Міжнароднага дня абароны дзяцей у банках была аб’яўлена акцыя па набыцці дзіцячых кніг і размалёвак, прымеркаваная да Года кнігі і рэспубліканскай акцыі “Падары дзецям кнігу”. Акрамя таго, многія супрацоўнікі вельмі адказна аднесліся да пастаўленых задач і прынеслі з дому ў выдатным стане кнігі сваіх дзяцей.
1 чэрвеня ў сям’і Якавукоў з Турны было па-святочнаму светла і ўтульна. Павіншаваць дзевяцёра прыёмных дзяцей з іх днём прыехалі дырэктар ЦБУ №115 ААТ АСБ “Беларусбанк” г.Каменец Аляксандр Кашперка і старшыня прафсаюзнай арганізацыі ЦБУ Ала Васільева. Але яны былі не адзінымі гасцямі ў доме сямейнага тыпу. Разам з імі сюды завіталі і госці з Брэста: старшыня грамадскай арганізацыі “Белая Русь” ААТ “Беларусбанк” Аляксандр Несцярук са сваімі калегамі з Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Акрамя кніг, дзеці атрымалі салодкія падарункі, і, безумоўна, мора пазітыву і цёплыя ўспаміны аб сустрэчы.

Наталля ГРЫЦУК
Фота аўтара

Добавить комментарий