Пераможцы Інтэрнэт-алімпіяды

s1.ziareromania.roУ межах святкавання 1150-годдзя зараджэння славянскай пісьменнасці Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Мінску сумесна з першай расійскай нацыянальнай электроннай бібліятэкай з 27 сакавіка да 22 мая правялі ў два этапы Інтэрнэт-алімпіяду для школьнікаў і студэнтаў. І вось падведзены яе вынікі. У пятніцу ў сталіцы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Ёсць сярод іх і нашы прадстаўніцы. Ва ўзроставай катэгорыі “вучні YIII-IX класаў” трэцяе месца заняла Любоў Ануфрыюк з Камянецкай гімназіі; у катэгорыі “вучні X-XI класаў” другое месца ў Паліны Гурыновіч з Белавежскай СШ.

Добавить комментарий