Перамогі ў гонар Дня Перамогі

P11101217 мая ў гарадскім парку Каменца адбылося вясенняе першынство раёна па лёгкаатлетычным кросе, прысвечаным Дню Перамогі.

Юнакі і дзяўчаты спаборнічалі ў трох групах (“А” і “Б” – сярэднія і базавыя школы). У групе “А” першае каманднае месца ў белавежскіх школьнікаў, другое у расненскіх і трэцяе – у прадстаўнікоў СШ №1 г.Каменец. У групе “Б” перамога дасталася камандзе Камянюцкай, другое месца Навіцкавіцкай і трэцяе – Пелішчанскай СШ. Сярод вучняў базавых школ першымі сталі лёгкаатлеты з Каленкавічаў, другія – з Агароднікаў, трэція – з Навасёлак.

У забегах перамаглі Сяргей Уласюк з Камянюцкай, Карына Радзяюк са Свішчоўскай, Надзея Андрасюк з Войскай, Мікіта Семянюк з Раснянскай, Дзіяна Давыдава з Белавежскай школ і Уладзімір Сацэвіч з СШ №1 г.Каменец. Другімі на фінішы былі Андрэй Ярашук, Наталля Аляксюк і Андрэй Мельнік з Раснянскай, Анастасія Капуза з Турнянскай, Андрэй Мацвяюк з Камянюцкай школ і Марыя Гівойна з СШ №2 г.Каменец. Трэцімі сталі Дзмітрый Ражкоў і Дар’я Ярашук з Пелішчанскай, Яўгеній Главацкі з Войскай, Васілій Селіванюк і Паліна Яцкоўская з Высокаўскай школ і Наталля Ермашкевіч з Камянецкай гімназіі.

 

* * *

29-30 красавіка ў Брэсце прайшлі Алімпійскія дні моладзі вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 1996-1997 гадоў нараджэння. Не засталіся без прызавых месцаў і выхаванцы СДЮШАР “Пушча”. Так, Марыя Хван (сямібор’е – 2501 ачко) і Анастасія Селіванюк (кіданне кап’я – 35,02 м) сталі першымі, Мікалай Клімук (кіданне кап’я – 61,25 м) і Раман Дзегцярэнка (100 м – 11,88 сек) – другімі, Андрэй Ярашук (200 м – 24,19 сек) і Вераніка Галоўчык (скачкі ў вышыню – 150 см) – трэцімі.

 

* * *

2-3 мая ў Брэсце на III Міжнародным турніры па дзюдо “Цытадэль-2013” сярод юнакоў і дзяўчат 1997-1998 гадоў нараджэння, прысвечанага памяці абаронцаў Брэсцкай крэпасці, у камянчан адзінае прызавое месца. У вагавай катэгорыі 57 кг Марыя Кавальчук саступіла ў фінальнай схватцы і стала другой.

 

* * *

З-4 мая на турніры па лёгкай атлетыцы, прысвечаным памяці Заслужанага трэнера БССР В.А. Грыцкевіча, які прайшоў у Пінску, вызначыліся і нашы землякі, выхаванцы трэнера СДЮШАР “Пушча” Івана Драпуна – Павел Клімук, Сцяпан Семянчук і Уладзіслаў Мірашнічэнка. Павел заняў першае месца ў кіданні кап’я (46,94 м); Сцяпан на 100 м (11,9 сек) і 200 м (24,8 сек) і Уладзіслаў у васьмібор’і (3214 ачкоў) былі другімі.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

Фота аўтара.

1 thought on “Перамогі ў гонар Дня Перамогі

Добавить комментарий