Перамога ў долі секунды

23 сакавіка ў спарткомплексе гP1100876.Каменец прайшло першынство раёна па плаванні сярод юнакоў і дзяўчат у праграме спартакіяды школьнікаў. Каманды (у складзе кожнай выступалі па чатыры спартсмены) былі разбіты на тры групы.

Сярод базавых школ перамогу атрымалі прадстаўнікі Каленкавічаў (Аксана Кацэвіч, Дзмітрый Чыкідзюк, Дар’я Пашкевіч і Вадзім Кацуба), на дру­гім месцы – вучні са Ставаў (Таццяна Грыцюк, Аляксандр Дубіна, Юлія Дзярдзей і Дзмітрый Трафімук), трэцім – Агароднікаў (Жанна Каралюк, Руслан Карпец, Ганна Дземянчук і Аляксандр Юрчанка).

Сярэднія навучальныя ўстановы былі падзелены на дзве групы, “А” і “Б”. У першай перамогу атрымалі плыўцы СШ №2 г.Каменец (Алена Натчук, Алена Мурына, Аляксей Макараў і Дзмітрый Козел). Дарэчы, у гэтага квартэта лепшы час турніру (1,41 мін). На другім месцы – каманда СШ №1 г.Каменец (Галіна Герасімік, Улад­зіслаў Яшчук, Вольга Пацяйчук і Аляксандр Смалюк), на трэцім – Белавежскай  СШ (Дзіяна Давыдава, Сяргей Дзянішчык, Ганна Ключнікава і Ігар Сасніцкі). Самая ж упартая барацьба за першае месца атрымалася ў групе “Б”. Лічыце самі. У пераможцы, каманды Камянюцкай СШ (Віталій Ільін, Аляксей Раманюк, Аляксандра Міхнавец і Наталля Тарасевіч), секундамер паказаў 1 мін 54,20 сек, а ў фінішаваўшага другім квартэта гімназіі г.Каменец (Валерыя Багаўтдзінава, Павел Жыгала, Ганна Юркоўская і Уладзімір Жыгала) – 1 мін 54,35 сек. Замкнулі тройку прызёраў вучні Рэчыцкай дзіцячага сада-сярэдняй школы (Вераніка Шманева, Аляксандр Кунцэвіч, Юлія Хоміч і Дзмітрый Хоміч).

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий