Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама паведамляе, што з 1 жніўня павялічацца працоўныя пенсіі ў сярэднім на 17,1%. Сума для кожнага чалавека будзе разлічана індывідуальна – у залежнасці ад стажу работы і яго заработнай платы.
Павялічацца памеры сацыяльных пенсій, усіх відаў дапамог, а таксама надбаўкі і павышэнні да пенсій, прадугледжаныя пенсійным заканадаўствам асобнай катэгорыі грамадзян.
Для разліку пенсій і дапамог у жніўні 2012 г. прымяняюцца:
– бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2012 г. у разліку на месяц склаў 843870 руб.;
– базавая велічыня – 100000 руб. (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. №1785);
– мінімальны памер пенсій па ўзросту – 210968 руб. (25% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2012 г. – 843870 руб.);
– сярэдняя заработная плата рабочых і служачых за чэрвень 2012г. – 3780640 руб.;
– сярэдняя заработная плата работнікаў у рэспубліцы за чэрвень 2012 г. – 3752118 руб.;
– сярэдняя заработная плата за 2 квартал 2012 года, прымяняемая пры назначэнні і пераразліку працоўных пенсій, – 3520252 руб. (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2012 г. №35);
– даплата да мінімальных памераў пенсій – 704050 руб. (20% сярэдняй заработнай платы, прымяняемай пры пераразліку пенсіі, – 3520252 руб.);
– месячная мінімальная заработная плата, якая выкарыстоўваецца пры налічэнні стажу работы з прымяненнем паправачнага каэфіцыента ў жніўні 2012 г. з улікам індэксацыі, – 1047550 руб.
Для карэкціроўкі фактычнага заработку пры назначэнні і пераразліку працоўных пенсій, а таксама для налічэння сацыяльных пенсій з прычыны катастрофы на ЧАЭС у жніўні 2012 г. прымяняецца велічыня сярэдняй заработнай платы ў памеры 3520252 руб.
Пры назначэнні і пераразліку пенсій па інваліднасці і з выпадку страты кармільца ў выніку катастрофы на ЧАЭС для карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў у жніўні 2012 г. прымяняецца сярэдняя заработная плата работнікаў за чэрвень 2012 г. – 3752118 руб.
Для разліку памераў сацыяльных пенсій і памераў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, у жніўні 2012 г. прымяняецца велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2012 г. (843870 руб.).
Памер дапамогі па доглядзе інваліда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, дзіцяці-інваліда складзе 843870 руб. (100% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2012 г.)
Алена ПЯТРЭНКА,
галоўны спецыяліст аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці
і сацабароне райвыканкама.