Пажар у Мурынах Вялікіх

iУ панядзелак, 16 снежня, амаль апоўначы на дзяжурны тэлефон райаддзела МНС патэлефанавала жанчына з Мурыноў Вялікіх. Яна паведаміла аб тым, што гарыць жылы дом. Ратаўнікі, прыбыўшы на месца выкліку, устанавілі, што дах дома поўнасцю ахоплены агнём, гарыць унутры, моцнае задымленне. У выніку пажару агнём пашкоджаны і дом, і маёмасць. Але засмучае нават не гэта. У пакоі на падлозе было знойдзена цела 25-гадовага маладога мужчыны, які жыў у дадзеным доме.

Генадзь КОХНЕНКА.

Добавить комментарий