Паведамленне акруговых выбарчых камісій

24352па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання

Адбыліся пасяджэнні акруговых выбарчых камісій па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання.

Рашэннямі камісій у адпаведнасці з арт. 40, 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь зарэ­гістраваны кандыдатамі ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання:

Па Камянецкай выбарчай акрузе №36

СТРАЛЬЧУК Вікторыя Генадзьеўна, нарадзілася 7 чэрвеня 1967 года, старшая медсястра ўстановы аховы здароўя “Камянецкая цэнтральная раённая бальніца”, жыве ў аграгарадку Навіцкавічы Камянецкага раёна, беспартыйная.

СТРАПКО Міхаіл Мікалаевіч, нарадзіўся 11 лютага 1955 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Відамлянскае», жыве ў аграгарадку Відамля Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Высокаўскай выбарчай акрузе №37

ЦЯСЛЮК Алег Яўгеньевіч, нарадзіўся 1 лютага 1970 года, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Аграпрадукт», жыве ў горадзе Высокае Камянецкага раёна, беспартыйны.

СЦЯПАНАВА Алена Аляксееўна, нарадзілася 22 жніўня 1969 года, начальнік комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы адкрытага акцыянернага таварыства “Агра-Зарэчча”, жыве ў аграгарадку Войская Камянецкага раёна, член рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

 

Паведамленне Камянецкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Камянецкага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання

Адбылося пасяджэнне Камянецкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Камянецкага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання.

Рашэннем камісіі ў адпаведнасці з арт. 40, 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты Камянецкага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання:

Па Камянецкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №1

ВЯРЭНІЧ Уладзімір Пятровіч, нарадзіўся 31 студзеня 1977 года, галоўны рэдактар установы «Камянецкая раённая рэдакцыя газеты «Навіны Камянеччыны», жыве ў горадзе Каменец, беспартыйны.

Па Камянецкай-Сакавіцкай выбарчай акрузе №2

ЮШКЕВІЧ Іван Іванавіч, нарадзіўся 30 студзеня 1964 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Камянецкі райаграсэрвіс», жыве ў горадзе Каменец, беспартыйны.

Па Камянецкай-Матросаўскай выбарчай акрузе №3

НЕСЦЕР Эльміра Уладзіміраўна, нарадзілася 20 мая 1965 года, дырэктар прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Камянецкім раёне, жыве ў горадзе Каменец, беспартыйная.

Па Камянецкай-Паўднёвай выбарчай акрузе №4

РАМАНЮК Жанна Мікалаеўна, нарадзілася 17 снежня 1971 года, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Камянецкім раёне, жыве ў горадзе Каменец, беспартыйная.

Па Камянецкай-Брэсцкай выбарчай акрузе №5

НІГЕРЫШ Ірына Іванаўна, нарадзілася 18 сакавіка 1964 года, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Камянецкага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў горадзе Каменец, беспартыйная.

Па Камянецкай-Піўненкаўскай выбарчай акрузе №6

КАРАСІНСКІ Іван Іосіфавіч, нарадзіўся 14 студзеня 1971 года, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Камянецкая цэнтральная раённая бальніца», жыве ў горадзе Каменец, беспартыйны.

Па Камянецкай-Пагранічнай выбарчай акрузе №7

ГАЛАВАЧ Аляксандр Мікалаевіч, нарадзіўся 24 лістапада 1955 года, дырэктар камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Камянецкая ЖКГ», жыве ў аграгарадку Відамля Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Камянецкай-Першамайскай выбарчай акрузе №8

ІВАНАШКА Іван Станіслававіч, нарадзіўся 26 красавіка 1963 года, начальнік Камянецкага раённага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам», жыве ў горадзе Каменец, беспартыйны.

Па Рэчыцкай выбарчай акрузе №9

АДАМЧУК Святлана Адольфаўна, нарадзілася 5 чэрвеня 1966 года, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Рэчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа» Камянецкага раёна, жыве ў вёсцы Рэчыца Камянецкага раёна, беспартыйная.

Па Пелішчанскай выбарчай акрузе №10

АРАБЕЙКА Васілій Васільевіч, нарадзіўся 30 верасня 1968 года, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Пелішчанская сярэдняя школа» Камянецкага раёна, жыве ў аграгарадку Пелішча Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Шчэрбаўскай выбарчай акрузе №11

ГАМЗЮК Іван Браніслававіч, нарадзіўся 13 верасня 1958 года, загадчык Пелішчанскай участковай бальніцы ўстановы аховы здароўя «Камянецкая цэнтральная раённая бальніца», жыве ў аграгарадку Пелішча Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Відамлянскай выбарчай акрузе №12

СТРАПКО Міхаіл Мікалаевіч, нарадзіўся 11 лютага 1955 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Відамлянскае», жыве ў аграгарадку Відамля Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Турнянскай выбарчай акрузе №13

КАРАЛЮК Марына Львоўна, нарадзілася 18 чэрвеня 1964 года, старшыня Відамлянскага сельскага Савета дэпутатаў, жыве ў горадзе Высокае Камянецкага раёна, беспартыйная.

Па Свішчоўскай выбарчай акрузе №14

НОВІК Ірына Міхайлаўна, нарадзілася 30 ліпеня 1967 года, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі «Ратайчыцкі дзіцячы сад», жыве ў вёсцы Ратайчыцы Камянецкага раёна, беспартыйная.

Па Мікалаеўскай выбарчай акрузе №15

ЖУРАЎЛЁВА Людміла Віктараўна, нарадзілася 25 чэрвеня 1977 года, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Камянецкага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў аграгарадку Дзмітровічы Камянецкага раёна, беспартыйная.

Па Войскай выбарчай акрузе №16

АНТОНЕНКА Эдуард Віктаравіч, нарадзіўся 3 ліпеня 1964 года, начальнік Камянецкага раёна электрычных сетак філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстэнерга» Брэсцкія электрычныя сеткі, жыве ў горадзе Каменец, беспартыйны.

Па Дзмітровіцкай выбарчай акрузе №17

КАВАЛЬЧУК Вячаслаў Сяргеевіч, нарадзіўся 27 жніўня 1957 года, першы намеснік старшыні Камянецкага раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Камянецкага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў аграгарадку Дзмітровічы Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Хадасоўскай выбарчай акрузе №18

ФЕДАРОВІЧ Уладзімір Васільевіч, нарадзіўся 6 сакавіка 1966 года, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Хадасы», жыве ў аграгарадку Хадасы Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Камянюцкай выбарчай акрузе №19

БУРЫ Аляксандр Васільевіч, нарадзіўся 26 красавіка 1964 года, генеральны дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Белавежская пушча», жыве ў аграгарадку Камянюкі Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Падбельскай выбарчай акрузе №20

ЮШКЕВІЧ Мікалай Казіміравіч, нарадзіўся 4 снежня 1966 года, начальнік землеўпарадкавальнай службы Камянецкага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў горадзе Каменец, беспартыйны.

Па Навіцкавіцкай выбарчай акрузе №21

КРАЎЧЫНСКІ Мікалай Мікалаевіч, нарадзіўся 11 красавіка 1974 года, дырэктар установы адукацыі «Камянецкая дзяржаўная дзіцячая школа мастацтваў», жыве ў горадзе Каменец, беспартыйны.

Па Навасёлкаўскай выбарчай акрузе №22

ІВАНЮКОВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч, нарадзіўся 4 лістапада 1968 года, начальнік Камянецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», жыве ў горадзе Каменец, беспартыйны.

Па Стаўскай выбарчай акрузе №23

КАШПЕРКА Аляксандр Паўлавіч, нарадзіўся 30 сакавіка 1959 года, дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №115 філіяла №100 Брэсцкага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк Беларусбанк», жыве ў горадзе Каменец, беспартыйны.

Па Агародніцкай выбарчай акрузе №24

ЧАРВІНСКІ Уладзімір Аляксандравіч, нарадзіўся 1 мая 1959 года, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Александрыя-Агра», жыве ў аграгарадку Войская Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Макараўскай выбарчай акрузе №25

МУРАЎСКІ Юрый Уладзіміравіч, нарадзіўся 3 мая 1962 года, начальнік філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблдарбуд» Высокаўскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №137, жыве ў вёсцы Вельямовічы Брэсцкага раёна, беспартыйны.

Па Раснянскай выбарчай акрузе №26

НІЧЫПАРУК Ларыса Сямёнаўна, нарадзілася 29 лістапада 1968 года, мастацкі кіраўнік узорнага ансамбля танца «Непаседы» Раснянскага сельскага Дома культуры, жыве ў горадзе Высокае Камянецкага раёна, беспартыйная.

Па Абяроўшчынскай выбарчай акрузе №27

ЦЯСЛЮК Алег Яўгеньевіч, нарадзіўся 1 лютага 1970 года, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Аграпрадукт», жыве ў горадзе Высокае Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Пагранічнай выбарчай акрузе №28

АЎДЗЕЙ Жанна Іванаўна, нарадзілася 2 верасня 1971 года, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Пагранічная сярэдняя школа» Камянецкага раёна, жыве ў аграгарадку Расна Камянецкага раёна, беспартыйная.

Па Белавежскай-Ленінскай выбарчай акрузе №29

ПЕНЧАНКАВА Таццяна Мікалаеўна, нарадзілася 13 лютага 1980 года, загадчыца Белавежскай амбулаторыі агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя «Камянецкая цэнтральная раённая бальніца», жыве ў аграгарадку Белавежскі Камянецкага раёна, беспартыйная.

Па Белавежскай-Камсамольскай выбарчай акрузе №30

МАРОЗ Юрый Дзмітрыевіч, нарадзіўся 5 мая 1950 года, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскі», жыве ў аграгарадку Белавежскі Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Вярховіцкай выбарчай акрузе №31

ЗАКРУЖНЫ Аляксандр Леанідавіч, нарадзіўся 18 снежня 1983 года, намеснік дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «РСУ Рамжылбуд», жыве ў горадзе Брэст, беспартыйны.

Па Каралінскай выбарчай акрузе №32

СЯРГЕЙ Уладзіслаў Эдуардавіч, нарадзіўся 23 снежня 1964 года, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Белавежская сярэдняя школа» Камянецкага раёна, жыве ў аграгарадку Белавежскі Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Каленкавіцкай выбарчай акрузе №33

ДУДНІКАВА Ірына Уладзіміраўна, нарадзілася 7 кастрычніка 1960 года, старшыня Камянецкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, жыве ў горадзе Каменец, беспартыйная.

Па Высокаўскай-Будаўнічай выбарчай акрузе №34

МАРЫНЧУК Генадзій Васільевіч, нарадзіўся 19 чэрвеня 1982 года, намеснік начальніка фінансавага аддзела – начальнік аддзялення ўліку, справаздачнасці і планавання вайсковай часці 2187, жыве ў горадзе Высокае Камянецкага раёна, беспартыйны.

ШУРХАЙ Аляксандр Васільевіч, нарадзіўся 29 красавіка 1963 года, дырэктар установы адукацыі «Высокаўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальна-тэхнічны каледж», жыве ў горадзе Высокае Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Высокаўскай-Сацыялістычнай выбарчай акрузе №35

ЖАЛНЕРЧЫК Уладзімір Уладзіміравіч, нарадзіўся 7 верасня 1964 года, ляснічы Высокаўскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Брэсцкі лясгас», жыве ў вёсцы Цюхінічы Брэсцкага раёна, беспартыйны.

Па Высокаўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №36

ГРЫЦУК Віктар Мікалаевіч, нарадзіўся 31 жніўня 1956 года, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Камянецкага раённага выканаўчага камітэта, жыве ў аграгарадку Пелішча Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Высокаўскай-Савецкай выбарчай акрузе №37

ЛАЗЕБА Віталій Уладзіміравіч, нарадзіўся 15 мая 1966 года, дырэктар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Світанак Люкс», жыве ў горадзе Высокае Камянецкага раёна, беспартыйны.

Па Высокаўскай-Камсамольскай выбарчай акрузе №38

ПАЛАВЫ Аляксандр Іванавіч, нарадзіўся 10 лютага 1963 года, дырэктар сумеснага адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскія сыры», жыве ў аграгарадку Белавежскі Камянецкага раёна, беспартыйны.

3 thoughts on “Паведамленне акруговых выбарчых камісій

  1. Статья 46 Избирательного кодекса: «Кандидат в Президенты Республики Беларусь, в депутаты Палаты представителей имеет право бесплатно опубликовать в средствах массовой информации, указанных в части второй настоящей статьи, свою предвыборную программу, представив текст программы не позднее чем за 20 дней до выборов.»
    На выборах в местные Советы депутатов программы кандидатов не публикуются. И далее: «Кандидат в депутаты областного, Минского городского, районного, городского (города областного подчинения) Совета депутатов имеет право на одно бесплатное выступление по местному государственному радиовещанию.»

Добавить комментарий