На розны густ і кашалёк

photo_11На мясакамбінаце ААТ “Белавежскі” за суткі выпускаюць да 20-і тон каўбасных, мясных вырабаў і паўфабрыкатаў. За апошнія шэсць месяцаў тут асвоілі нямала новых відаў прадукцыі. Перш за ўсё гэта зэльцы (“старапольскі”, “святочны”, “закуска дамашняя”), ліверная каўбаса “бярэзінская”, паштэт “грыбны” мясны; з мясных вырабаў – “мядзведжае вушка”, адпускная цана якіх ад 19 да 30 тысяч. У пераліку новых – больш дарагія прадукт “праванс” сыравэнджаны ў абалонцы, грудзінка сялянская салёная, некалькі гатункаў каўбас паўвэнджаных і сыравэнджаных.

Добавить комментарий