На каралінскім полі

IMG_8260Сельгасугоддзі аддзялення “Каралін” (ААТ “Белавежскі”) – 5,8 тыс. га і сягаюць ажно да Кашчэннікаў, дзе на гэтым тыдні з нясмелай спробы вывесці камбайн на рапс пасля дажджоў пачаліся жніўныя будні.

– Раніцай 15 ліпеня вільготнасць зерня была 20 працэнтаў, таму давялося чакаць, і да 15 гадзін яна знізілася да 14-і… Такім быў наш стартавы дзень, – удакладніў кіраўнік аддзялення Аляксандр Дуньковіч, якога сустрэлі на ўскраіне 250-гектарнага рапсавага поля. – Першыя тоны і першыя гектары – вынік у 27 цэнтнераў з гектара для сёлетняга года някепскі. Неўзабаве пяройдзем і на яравы ячмень…

Сёння ж уборка азімага рапсу працягваецца, сярэдняя ўраджайнасць – да 30 цэнтнераў. Зерне рыхтуюць да рэалізацыі на “Аграпрадукт”.

У аддзяленні 11 зернеўборачных камбайнаў, кожнага з якіх чакае жніўная плошча ў 300 гектараў. Надоечы былі праведзены сходы ўдзельнікаў жніва. А IMG_8245паколькі праблемныя пытанні вырашаюцца ў рабочым парадку без накоплівання іх, дык і пераджніўны сход стаў усяго толькі чарговай дзелавой гутаркай.
Жніўныя расцэнкі сёлета ў параўнанні з леташнім узраслі ў “Белавежскім” на 10-15 працэнтаў. Ёсць магчымасць добра зарабіць, у тым ліку і юнакам з Высокаўскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа. Яны працуюць тут у асноўным  памочнікамі камбайнёраў, а два экіпажы на камбайнах, якія належаць каледжу, – навучэнцкія.

Галіна Новік.

Фота Міколы Шума.

Добавить комментарий