Настальгія па бабуліных рэцэптах

Изображение 1003Даўно сфарміраваная ў насельніцтва трывалая думка аб натуральнасці і экалагічнасці прадукцыі, што закупляецца і выпускаецца кааператарамі, само сабой абавязвае гэтую галіну да павелічэння аб’ёмаў вытворчасці традыцыйным спосабам.

Спажыўкааперацыя раёна – не толькі гандаль, але і закупачная дзейнасць, аказанне паслуг, а таксама грамадскае харчаванне, якое ў значнай ступені прадстаўлена ўласнай прадукцыяй. Найперш – кулінарнай (гатовай абедзеннай), мяснымі паўфабрыкатамі, працуюць кандытарскі і пельменны цэхі. У апошнім штодня выпускаюць да 100 кг пельменяў трох найменняў, але ўсе яны – натурпрадукт: са свініны, ялавічыны, мяса птушкі. Іх можна купіць у раёне ва ўсіх магазінах сеткі спажыўтаварыства. Смак гэтых пельменяў ведаюць і ў Брэсце, Пружанах, Кобрыне… Як патлумачыла начальнік аддзела грамхарча райспажыўтаварыства Аксана Багута, маюць намер павялічыць аб’ём іх выпуску. Прынялі на працу ў цэх трэцяга работніка. У планах – супрацоўніцтва з прыватным гандлем.

Значным попытам карыстаюцца мясныя паўфабрыкаты раённага грамхарча. Іх больш за 25 найменняў, і ўсе яны вырабляюцца па дамашніх рэцэптах, запасы не ствараюцца – усё свежае, паводле заявак. Каўбаса па-хатняму, купаты, у т. л. курыныя, каўбаса з мяса птушкі, з кменам і агароднінай. Ставіцца задача не толькі павялічыць аб’ёмы рэалізацыі гэтай прадукцыі, але і захаваць яе нацыянальны каларыт. Гаспадыні добра ведаюць і натуральныя, без дабавак, фаршы са свінінай і ялавічынай у розных варыяцыях, коштам ад 35 да 42 тыс. рублёў за 1 кілаграм: “Замкавы”, “Глыбоцкі”, “Смалявіцкі”… Цэннік, вядома, залежыць ад кошту закупак мяса ў насельніцтва праз каапнарыхтпрам. Насычанасць магазінаў паўфабрыкатамі гатовы падтрымліваць.

Канкурыраваць жа даводзіцца і з “Белавежскім”, асартымент і аб’ёмы мясной прадукцыі якога значна большыя. Такі аб’ёмісты канкурэнтИзображение 1005 тым больш вымушае “быць у форме”, дагаджаць пакупніку і якасцю, і цаной. Гэта і ёсць асноўныя козыры сістэмы спажыўкааперацыі ў якасці сучасных метадаў барацьбы за пакупніка, які на фоне такога змагання за яго павінен быць у выйгрышы.

Пасля працяглага перапынку, восем месяцаў назад, быў адкрыты кандытарскі цэх, абсталяваны згодна з патрабаванннямі міжнародных стандартаў. Атрыманая дзякуючы гэтаму дэкларацыя дае магчымасць рэалізаваць прадукцыю цэха на міжраённым узроўні (неўзабаве будзе наладжаны выязны гандаль і на брэсцкі рынак, згодна з графікам). У гэтым цэху, з якога ў гандаль пастаўляюцца выпечка і кандытарскія вырабы крэмавыя, заняты ўжо чатыры кандытары, замест ранейшых трох, – аб’ём выпускаемай прадукцыі на кожнага з іх павялічваецца да 1 тыс. кілаграмаў у месяц.

Увогуле ўласнай прадукцыі за чэрвень камянецкім грамхарчам выраблена на 102 млн. рублёў, а за паўгода – на 479, 6 млн.

Павелічэнне яе аб’ёмаў назіраецца ад месяца да месяца, у тым ліку за кошт паслуг прыватным асобам, якія напярэдадні сямейных урачыстасцей дома робяць заказы на ўпадабаныя кулінарныя вырабы і паўфабрыкаты. На жаль, не прыжылася такая паслуга, як дастаўка комплексных абедаў у арганізацыі. Яна больш запатрабавана ў буйных гарадах.

Пошук новых метадаў работы са спажыўцом працягваецца…

Галіна НОВІК.

Фота Міколы ШУМА.

Добавить комментарий