У лістападзе стартаваў конкурс патрыятычнага плаката, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Для ўдзелу ў ім неабходна разам з работай даслаць да 15 снежня 2014-га заяўку на адрас: 220012 г. Мінск, вул. Сурганава, 14а, або па электроннай пошце museum@bdam.by з пазнакай «На конкурс плаката». Указаць прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост (да 35 гадоў), месца вучобы/працы, дамашні адрас і электроннай пошты, тэлефон. Арганізатары гарантуюць захаванне аўтарскага права. Лепшыя работы будуць размешчаны ў тэматычнай экспазіцыі плаката на XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў лютым 2015-га і на сайце Мінінфармацыі РБ.