Мы ў кааператыве!

Днямі адміністрацыя СВК “Агра-Ніва” сумесна з прафсаюзным камітэтам арганізавалі маладым спецыялістам, якія прыйшлі ў гаспадарку сёлета, сапраўднае свята прыняцця іх у калектыў: правялі традыцыйны (ужо трэці год) Дзень маладога спецыяліста. Маладыя людзі разам са сваімі настаўнікамі наведалі жамчужыну Беларусі – Нацыянальны парк “Белавежская пушча”.

Падчас забаўляльнай праграмы моладзі былі прапанаваны аглядная экскурсія па запаветных мясцінах пушчы, наведванне музея прыроды, а таксама – рэзідэнцыі Дзядулі Мароза, дзе ва ўсіх была магчымасць пагутарыць з тым, хто ўвасабляе ў сабе ўсе дзіцячыя мары. Дзень маладога спецыяліста працягваўся святочнай вячэрай у пушчанскім рэстаране, падчас якой праводзіліся конкурсы і гульні. Старшыня СВК “Агра-Ніва” Віктар Бобр уручыў маладым людзям памятныя кнігі для больш хуткага знаёмства з Камянецкім раёнам. Скончыўся вечар святочнай дыскатэкай.

Вольга ДЗЕДАВЕЦ, спецыяліст па кадрах.

3 thoughts on “Мы ў кааператыве!

Добавить комментарий