«Мотоулёт» па-камянецку

1178905572_1178827495_818-19 мая ў 6 км ад раённага цэнтра, за вёскай Пруска-Валгінова па ініцыятыве камянецкага аддзялення брэсцкага клуба байкераў «Пасека» адбудзецца міжнародны байкерскі злёт «Мотоулёт-2013», у якім прымуць удзел больш за 500 чалавек з Беларусі, Расіі і Украіны. На пачатку мерапрыемства, у 13.00, запланавана наведванне сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым прытулкам у Пелішчы. У 15.00 – канцэрт з удзелам беларускіх рок-гуртаў «Дай дорогу», «Родник», «Аппарат абонента». У праграме – моташоу, конкурсы, на завяршэнне – феерверк.

Добавить комментарий