Мелиорация требует ответственности

“У будучай пяцігодцы мы павінны ў асноўным завяршыць усе мерапрыемствы па праграме меліярацыі. У бліжэйшыя 5 гадоў меліярацыя стане асноўным праектам. Я не бачу праграмы больш важнай за гэтую”, – зазначыў Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці ў красавіку гэтага года. Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што асноўныя меліярацыйныя работы павінны быць праведзены ў першыя 3 гады.
Зразумела, што такая пільная ўвага да меліярацыі з боку дзяржавы запатрабуе пэўных карэкціровак графікаў работы ад прадпрыемстваў, якія заняты ў галіне. Менавіта аб гэтым і была гаворка з дырэктарам Камянецкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Віталіем Бараном.
– Так, карэкціроўкі і змены будуць, – заўважыў Віталій Іванавіч. – Сёння прадпрыемства працуе згодна з Рэспубліканскай праграмай захавання і выкарыстання меліяраваных зямель на 2006 – 2010 гг. Дарэчы, работы па ёй ужо практычна завершаны. У наступную пяцігодку асноўная наша ўвага будзе скіравана на прывядзенне ў парадак меліяраваных зямель Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” і яго прыродаахоўных тэрыторый. Гэта прыкладна тры тысячы гектараў. Аб’ём работ даволі значны. Таму ўжо сёлета мы пачалі працаваць у Нацыянальным парку: ідзе рамонт меліярацыйных сетак і ўпарадкаванне меліяраваных зямель плошчай ў 188 гектараў на аб’екце “Гвоздь”. Чарговы аб’ект – “Сіпурка” плошчай у 150 гектараў. Работы на ім пачнуцца ў другім паўгоддзі і завершацца да канца года… Што лічу галоўным фактарам поспеху прадпрыемства? Безумоўна, наш калектыў! Асабліва яго “старажылаў”, вопытных работнікаў з вялікай асабістай адказнасцю за даручаную справу. Машыніст экскаватара Мікалай Батуля (на здымку), які працуе на прадпрыемстве без малога 30 гадоў (сёлета, у сувязі з прафесійным святам, Мікалай Аляксандравіч узнагароджаны Ганаровай граматай Дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства “Брэстмеліявадгас”), яго калега, таксама экскаватаршчык, Іван Андрэевіч Астравец – у наступным годзе будзе 40 гадоў, як ён працуе ў нас. Добра зарэкамендавалі сябе і маладыя – трактарыст Аляксандр Баліевіч і маляр Аляксандр Федарук. З такімі работнікамі – сур’ёзнымі і адказнымі – можна вырашаць нават самыя цяжкія задачы…”

Гутарыў Уладзімір ВЯРЭНІЧ

Аватар

Author: vla1941

2 thoughts on “Мелиорация требует ответственности

  1. Недавно в одной книге почитал, что такую ситуацию называют «сидеть на заборе». Это когда одна нога в одну сторону, а другая в другую. И никакого движения вперед. К тому же комфорт для «седалища» отсутствует. :)
    В общем, раздвоение в мозгах между полушариями у наших начальников получается. С одной стороны празднуют 600 лет заповедного (sorry, если точно, то псевдо-заповедного — http://bp21.org.by/ru/docs/600white.html) режима Беловежской пущи, то есть ее строгой охраны, и всюду громко кричат о сохраненнии Пущи, а с другой стороны выполняют программы по ее эксплуатации. И пока этот абсурд в мозгах не устранят, на прогресс в сохранении Пущи расчитывать не приходится :(

  2. Уже один раз вокруг Пущи и внутри ее провели мелиорацию. Результат уже всем известен, даже за границей — первобытные леса стали сохнуть из-за снижения уровня грунтовых вод. Только нашим мелиораторам невдомек что они своей мелиорацией могут просто добить и так ослабленные леса. Беловежская пуща — это ведь не агропромышленный комплекс, специализирующийся на вырщивании сельскохозяйственных культур, именно для которых и нужны эти мелиорированные земли. Это природоохранное учреждение, сохраняющее для нас и потомков уникальный природный комплекс, с его лесами, болотами, реками и их поймами. Так нет же, надо в эти поймы влезть и канлами раскурочить все, неизвестно зачем. Вокруг Пущи после присоединения земель в 2004 году появилось несколько тысяч гектаров вполне пригодной для сельского хозяйства земли, но она заброшена за ненадобностью и зарастает бурьяном. Мало этого, надо еще полей. Для кого? Что мы оставим потомкам? Высушенные торфяники?

Добавить комментарий