Махинация с колёсами в ОАО «Беловежский»

27 лютага ўзбуджана крымінальная справа па арт.211, ч.4 Крымінальнага кодэкса РБ (“Прысваенне або растрата”) у адносінах двух работнікаў ААТ “Белавежскі”, асоб матэрыяльна адказных. Падазраюцца яны ў тым, што незаконным шляхам прысвоілі матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму каля 146 млн. рублёў (гэта – асабліва буйныя памеры). Па версіі папярэдняга следства, механізм махінацыі, якая была ўчынена ў перыяд з 1 студзеня 2010 г. па 24 лістапада 2011 г., такі: упамянутыя службовыя асобы, згодна з накладнымі, набывалі колы для сельгасмашын гаспадаркі. Фактычна ж са складоў мінскіх фірмаў атрымлівалі колы для легкавых аўтамабіляў. Набытыя такім чынам колы яны прысвойвалі, а па дакументах спісвалі як выкарыстаныя для сельгастэхнікі ААТ. Вядома, следства яшчэ на пачатку расследавання справы. Але пастанова на арышт маёмасці, укладаў у банках падазроных асоб вынесена.

Андрэй БІЛЕВІЧ

3 thoughts on “Махинация с колёсами в ОАО «Беловежский»

  1. Да!!!у нас директор что надо!!!!он этих крадунов точно успокоить может!!!!!уважаем мы его тут все если бы не он все бы разваравали!!!!

Добавить комментарий