Лучший молокосборщик в Новосёлках

У Воўчынскім сельсавеце ў мінулым годзе ад насельніцтва прынялі амаль 700 тон малака. Заключаны дамовы на закуп прадукцыі з жыхарамі дзесяці вёсак, у якіх знаходзіцца 226 кароў. Найбольшая колькасць рагуль у Навасёлках, Ставах і Воўчыне. Лепшы малаказборшчык за 2011 год – Іван Белазёраў з Навасёлак, які сабраў амаль 215 тон лішкаў малака з асабістых падворкаў вяскоўцаў. Першыя месцы сярод малаказдатчыкаў займаюць Шармаддзін Салімаў з Панікваў, Надзея Падрэз са Ставаў, Лілія Пашкоўская з Навасёлак, якія здаюць малако адпаведна ад трох, дзвюх і адной каровы.

Добавить комментарий