Лепшыя па прафесіі

P2225609Па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год упраўленнем унутраных спраў аблвыканкама група тылавога забеспячэння Камянецкага райаддзела міліцыі прызнана лепшай. І ў гэтым – заслуга старшага інспектара групы Сяргея Залеўскага.

Родам Сяргей Яўгенавіч з вёскі Капылы нашага раёна, набыў тэхнічную спецыяльнасць у Высокаўскім прафтэхкаледжы. Між іншым, веданне тэхнічных працэсаў патрэбна і для супрацоўніка органаў унутраных спраў. Маёра міліцыі Сяргея Залеўскага кіраўніцтва РАУС адзначае як вопытнага прафесіянала, аўтарытэтнага і прынцыповага супрацоўніка.

Лепшым па прафесіі УУС аблвыканкама па выніках 2012 года прызнаны эксперт экспертна-крыміналістычнай групы райаддзела міліцыі Андрэй Гіль. Ураджэнец Брэста, ён закончыў у Мінску недзяржаўны Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці “правазнаўства”, набытыя веды – добрая падмога ў службовай дзейнасці. Прафесіяналізм і добрасумленныя адносіны да справы, бадай, галоўнае з таго, што адзначана ў службовай характарыстыцы капітана міліцыі Андрэя Гіля. Ён настойлівы і ўважлівы, пры аглядзе месца здарэння не ўпускае ніводнай дэталі, якая можа дапамагчы ў расследаванні справы. А яшчэ – умее тактоўна і ветліва гутарыць з людзьмі, заўжды стрыманы і добразычлівы.

Міхаіл ЛЯШУК.

Фота Міколы ШУМА.

Сяргей Залеўскі і Андрэй Гіль.

Добавить комментарий