агляд-конкурс пад такой назвай праходзіў у раёне з 1 чэрвеня па 30 верасня. А ў Дзень пажылых людзей былі аб’яўлены яго вынікі.
Удзельнікі конкурсу – непрацуючыя пенсіянеры, якія самастойна вядуць сваю прысядзібную гаспадарку. Раённая камісія найперш улічвала творчы падыход да афармлення сядзіб, агародаў і садоў, спалучэнне гародніны, дрэў, кветак, прыгажосць клумбаў, ландшафтны дызайн, вынікі працы (і якасць прадукцыі падворкаў, наяўнасць новых сартоў, разнастайнасць і належнае ўтрыманне жывёлы). Агляд-конкурс праводзіўся ў трох намінацыях. Вынікі такія: у намінацыі “Мой сад, агарод” першае месца прысуджана Андрэю Рыбу з Мікалаева, другое – Марыі Асіпук з вёскі Сосны, трэцяе – Любові Якаўлевай з Мачулішчаў; у намінацыі “Мая гаспадарка” адпаведна – Надзеі Мартынюк з Рэчыцы, Марыі Гардзяюк з Селішчаў і Лідзіі Кіскевіч з Каменца; за лепшае добраўпарадкаванне прысядзібнага ўчастка адзначаны Ірына Венская з Вярховічаў (першае месца), Віктар Кондылеў з Высокага і Соф’я Нігерыш з Дзмітровічаў. Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі. Заахвочвальнымі прызамі адзначаны яшчэ 26 удзельнікаў конкурсу.