Крымінал

Разам піў – рэбры “пералічыў”

0-0165ec4873812 лістапада ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах 17-гадовага жыхара раёна паводле арт. 147 Крымінальнага кодэкса (“Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання”). Здарылася гэта ў сярэдзіне кастрычніка ў Дзмітровічах каля 21 гадзіны ў адным з дамоў па вул.Першамайскай. Спачатку юнакі і дарослыя ( усіх было чацвёра) разам выпівалі спіртное, а затым у двары непаўналетні нанёс даросламу мужчыну не менш як дзясятак удараў рукамі і нагамі ў розныя часткі цела. У выніку, як устанавіла медэкспертыза, пацярпелы атрымаў траўмы, у прыватнасці, – пераломы рэбраў, адно з якіх пашкодзіла лёгкія. Мужчына ўжо выпісаўся з бальніцы, а матэрыялы следства неўзабаве будуць перададзены ў суд.

Загрызлі сабакі?

Гэтае здарэнне адбылося ў вёсцы Робенка. 18 лістапада на праезнай частцы вуліцы быў выяўлены труп мужчыны са шматлікімі пашкоджаннямі, якія відавочна нагадваюць укусы жывёл. Як патлумачыла жыхарка гэтай вёскі, 17 лістапада каля 23 гадзін яна выходзіла на вуліцу і чула гучны брэх і віск сабак, аднак бліжэй не падыходзіла. Асоба памерлага ўстаноўлена: гэты 50-гадовы мужчына зарэгістраваны ў Каменцы, ураджэнец Робенкі, дзе і жыў у апошні час. Прычыну смерці ўстанаўлівае медэкспертыза, матэрыялы праверкі знаходзяцца ў райаддзеле Следчага камітэта.

Ігар ФРАНКОВІЧ, старшы следчы;

Таццяна ПАШКЕВІЧ, следчы.

Добавить комментарий