“Круці педалі бяспечна!”

shild_velo_2Абласны творчы конкурс дзіцячага малюнка пад такой назвай з 17 ліпеня па 27 жніўня праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя. Удзельнічаць могуць жадаючыя ва ўзросце 6-14 гадоў. Да 27 жніўня дашліце свае малюнкі па тэматыцы “Прапаганда выканання Правілаў дарожнага руху веласіпедыстамі” на адрас: 224000, г.Брэст, вул.Я.Купалы, д.116, каб.8 ці на электронны адрас gaibrest@gmail.com з пазнакай “Творчы конкурс малюнка”. Укажыце назву работы, свае прозвішча і імя, узрост, паштовы адрас, нумар тэлефона, назву ўстановы адукацыі. Галоўны прыз – горны веласіпед “BooMer W 24”.

Добавить комментарий