Когда виноват наниматель

Па выніках работы за першы квартал 2012 года ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама выявіла пераплаты пенсій у сувязі з несвоечасовым паведамленнем аб прыёме на работу адзінаццаці пенсіянераў. З работадаўцаў у бясспрэчным парадку спагнана 182,6 тыс. руб., з пенсіянераў 1470,7 тыс. руб.
Пераплата ў 1179,9 тыс. руб. прыпадае на прадпрыемствы, якія знаходзяцца за межамі раёна і ў якіх працавалі пенсіянеры. Разам з тым, дагэтуль маюць месца выпадкі, калі работадаўцы нашага раёна несвоечасова паведамляюць ва ўпраўленне аб прыёме на работу пенсіянера. За першы квартал сума пераплат склала 473370 руб. Значныя пераплаты пенсій дапушчаны па віне пенсіянераў – індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не паведамілі ва ўпраўленне аб рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.
Пры выбарачнай праверцы даведак аб заработнай плаце, якія выдаюцца наймальнікам для налічэння пенсіі, устаноўлены адзін выпадак пераплаты і адзін – недаплаты пенсіі ў памеры 188690 руб. у сувязі з тым, што адказная асоба ў даведку аб зарплаце ўключыла несапраўдныя звесткі.
Звяртаем увагу наймальнікаў, што грамадзяне, якія не дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, могуць атрымліваць пенсію па ўзросце на льготных падставах, па інваліднасці, з выпадку страты кармільца, дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда, дапамогу па доглядзе інваліда I групы або пажылога чалавека, старэйшага за 80 год. Таму пры прыёме на работу асоб непенсійнага ўзросту неабходна ўдакладняць у іх факт неатрымання пенсіі (дапамогі). Пры прыёме на работу пенсіянера работадаўца абавязаны паведаміць аб гэтым у пяцідзённы тэрмін у орган, што выплачвае пенсію і, у абавязковым парадку, паведаміць пра яго звальненне.
За першы квартал сёлета выяўлены чатыры выпадкі ўладкавання на работу атрымальнікаў дапамог па доглядзе, што прывяло да пераплаты на 2 млн. 762 тыс. руб. Каб папярэдзіць пераплату пенсій і дапамог, пераканаўча просім звяртацца па кансультацыю ў наша ўпраўленне па тэл. 2-11-39, 2-33-99, 2-32-30 у рабочыя дні.

Алена ПЯТРЭНКА

Добавить комментарий