Камни в “Ниссане”…

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні сумесна з ваеннаслужачымі пагрангрупы 16 лютага ў пункце пропуску “Пясчатка” ў аўтамабілі “Нісан” выявілі тайнікі, у якіх знаходзілася буйная партыя дэкаратыўных камянёў і вырабаў з іх. Вадзіцель аўто, які следаваў з Польшчы ў Беларусь, заявіў службовай асобе мытні аб адсутнасці тавараў, якія належаць дэклараванню ў пісьмовай форме. Аўтатранспартны сродак быў накіраваны для паглыбленага мытнага дагляду. У выніку былі знойдзены 56 скруткаў з дэкаратыўнымі камянямі і вырабамі з іх. Больш за 2300 штук апрацаваных і неапрацаваных камянёў розных найменняў, зрэзаў горнай пароды,ракавінак знаходзіліся ў крышцы багажнага адсека, за дэкаратыўнай абшыўкай задняга крыла аўтамабіля. Доступ да тавару стаў магчымым толькі пры дэмантажы канструктыўных поласцей “Нісана” з выкарыстаннем спецыяльных інструментаў. Гаспадар тавару, жыхар Камянецкага раёна, 1981 г.н., патлумачыў, што набыў камяні ў свайго польскага знаёмага для аддзелкі каміна, а схаваў у тайніках, бо быў упэўнены, што такую колькасць не прапусцяць супрацоўнікі мытні.

Алена МАКАРЭВІЧ
Прэс-група Брэсцкай мытні

Добавить комментарий