«И строительство — женское дело…»

Рабочую прафесію Алена асвоіла ў Брэсцкім СПТВ №65. Не захацела пайсці ў швачкі, як раіла маці – на будоўлях, здавалася, больш рамантыкі.
– Увогуле, аб выбары прафесіі не шкадую, – кажа Алена Целяшэўская. – І мой муж Мікалай – будаўнік, мяне добра разумее…
Наконт цяжкасцей Алена Аляксееўна разважае так:
– А дзе лёгка? І будаўніцтва – жаночая справа, мне даспадобы, у нашай арганізацыі каля трэці ўсіх работнікаў – жанчыны…
За дзясяткі гадоў працы Алена Целяшэўская ў дасканаласці асвоіла азы справы тынкоўшчыка, мае вышэйшы, пяты, разрад. Яна – брыгадзір, у падначаленні – тры жанчыны і два мужчыны. На працы – поўнае ўзаемаразуменне.
Дзве дарослыя дачкі ў сям’і Целяшэўскіх, радуюць унук і ўнучка. У вольны час Алена не сядзіць без справы; шмат работы на зямлі: у родных Бушмічах і суседнім Казіміраве, дзе пакінутыя сядзібы сваякоў, цяпер – як дачы. І ў Высокім, дзе жывуць, у двары ёсць гаспадарчая пабудова, там і свінка, і куры… Гаспадыня ўсюды спраўляецца – і на рабоце, і дома.
Георгій ПАРАФЯНЮК
На здымку: Алена Целяшэўская на аддзелцы кватэр
новага пяціпавярховага дома ў паўднёва-заходнім
мікрараёне Каменца
Фота Міколы ШУМА

Добавить комментарий